.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максіміліян Крузэ (ням.: Maximilian Kruse; нар. 19 сакавіка 1988, Райнбек, Германія) — нямецкі футбаліст, нападнік клуба «Вольфсбург» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.
Крузэ пачаў сваю кар’еру ў мясцовым клубе. У ліпені 2005 года далучыўся да складу «Вердэра»[2], аднак гуляў амаль толькі за другую каманду брэменцаў. 4 мая 2009 года Макс падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Санкт-Паўлі». У сезоне 2011/12 Макс забіў у Бундэслізе-2 13 галоў і аддаў 6 галявых перадач, дзякуючы чаму «Санкт-Паўлі» фінішыраваў з 62 пунктамі на чацвёртым месцы[3].
Дзякуючы поспеху з гамбургскім клубам Макс быў запрыкмечаны «Фрайбургам», да якога далучыўся ўлетку 2012 года і адразу стаў яго лідарам[4]. Дэбютаваў за свой новы клуб 18 жніўня 2012 года ў матчы на Кубак Германіі супраць клуба «Вікторыя», які скончыўся з лікам 2:1 на карысць ігракоў з Фрайбурга, а Крузэ забіў першы гол і стаў асістэнтам для свайго партнёра Себасцьяна Фрайса[5]. 25 жніўня Крузэ дэбютаваў за клуб у Бундэслізе, забіўшы гол у матчы супраць «Майнца», які скончыўся ўнічыю 1:1[6].
Пасля выбітнага сезона за «Фрайбург» Крузэ падпісаў 4-гадовы кантракт з клубам «Барусія» з Мёнхенгладбаха ў красавіку 2013 года[7]. Ужо 17 жніўня 2013 года адзначыўся дэбютным голам за гладбахцаў, калі дапамог атрымаць перамогу над клубам «Гановер 96» (3:0). У «Барусіі» прыйшоўся да справы і неўзабаве стаў адным з лідараў каманды, за два сезона забіў у Бундэслізе 23 галы.
10 мая 2015 года «Вольфсбург» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з Крузэ[8].
2 жніўня 2016 года вярнуўся ў «Вердэр»[9]. На сезон 2018/19 быў абраны капітанам каманды, аднак па яго заканчэнні не стаў падаўжаць кантракт з брэменскім клубам.
У чэрвені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім клубам «Фенербахчэ»[10]. У чэрвені 2020 года ў аднабаковым парадку разарваў пагадненне са стамбульскім клубам[11].
У жніўні 2020 года далучыўся да берлінскага «Уніёна».
У студзені 2022 года вярнуўся ў «Вольфсбург», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады.
За галоўную зборную Германіі Макс дэбютаваў 29 мая 2013 года матчам супраць Эквадора. 2 чэрвеня 2013 года ў матчы супраць зборнай ЗША на 79 хвіліне забіў свой першы гол за нацыянальную зборную.
Вольфсбург: