wd wp Пошук:

ФК Санкт-Паўлі

«Санкт-Паўлі» (ням.: St. Pauli) — нямецкі футбольны клуб з горада Гамбург. Заснаваны ў 1910 годзе. Нягледзячы на тое, што ў клуба пакуль вельмі сціплыя дасягненні, ён мае вялікую фанацкую падтрымку — пераважна сярод людзей з левымі палітычнымі поглядамі, як на радзіме, так і ва ўсім свеце.

Футбольны клуб уваходзіць у склад аднайменнага спортклуба. Апроч футбольнай каманды, ў складзе клуба ёсць секцыі рэгбі, боўлінга, бокса, веласпорту, настольнага тэніса, амерыканскага футбола, шахмат і іншых. Такім чынам, спартыўнае таварыства налічвае 8 000 удзельнікаў.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны 15 мая 1910 года, аднак сапраўды самастойнай каманда стала ў 1924, калі адкалолася ад спартыўнага грамадства «Hamburg-St. Pauli Turnverein 1862» («Гімнастычнае таварыства Гамбург-Санкт-Паўлі 1862»). Непасрэдна да 1945 года «Піраты» ўяўлялі «каманду-ліфт», якая са зменным поспехам выступала, то ў першай, то ў другой лігах. Прычынай такой нестабільнасці была адсутнасць трэнера. Першыя два сезоны пасля заканчэння вайны (1945/1946 і 1946/1947) клуб правёў у Гарадской Лізе Гамбурга. Наступныя 16 сезонаў — па 1963 год выступалі ў дывізіёне «Оберліга Норд». З 1963 па 1974 — у Рэгіяналлізе Норд, з 1974 па 1977 — у новаўтворанай Другой Бундэслізе Норд. У сезоне 1977/1978 каманда выйшла ў Першую Бундэслігу, але заняла 18 месца, і зноў панізілася ў класе. Пасля дэбютнага сезону, каманда яшчэ 6 разоў выступала ў эліце, самы працяглы перыяд — з 1988 па 1991 гады. Самае «важкае» дасягненне — 10 месца ў сезоне 1988/1989.

У 2006 годзе «Санкт-Паўлі» ў Кубку Германіі дайшоў да паўфіналу. У 2007 годзе клуб вярнуўся ў другі дывізіён, дзе правёў два сезоны, і, па выніках сезону 2009/10 ізноў забяспечыў сабе пуцёўку ў эліту нямецкага футбола.

Склад

Станам на студзень 2021 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Бр Дэніс Смарш 1999
21 Бр Дэян Стаянавіч 1993
33 Бр Свенд Бродэрсен 1997
Абаронцы
2 Аб Себасцьян Ольсан 1993
3 Аб Джэймс Лоўрэнс 1992
4 Аб Філіп Цырайс 1993
6 Аб Крыстафер Аверар 1992
15 Аб Даніэль Бубала 1990
19 Аб Лука-Мілан Цандэр 1995
23 Аб Леарт Пакярада 1994
24 Аб Торэ Рэгініусен 1986
27 Аб Мерт Куюджу 2000
28 Аб Марвін Зенгер 2000
32 Аб Янес Вікгоф 2000
Паўабаронцы
5 ПА Марвін Кноль 1990
7 ПА Кевін Ланкфард 1998
8 ПА Радрыга Саласар 1999
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
10 ПА Крыстафер Бухтман 1992
11 ПА Максіміліян Дытген 1995
12 ПА Ро Міяіці 1992
13 ПА Лукас Дашнер 1998
14 ПА Афіз Арэму 1999
18 ПА Эрык Сміт 2001
20 ПА Фін Оле Бекер 2000
26 ПА Рыка Бенатэлі 1992
29 ПА Крысціян Віет 1999
36 ПА Луіс Кордэс 1999
38 ПА Леан Флах 2001
ПА Якаб Мюнцнер 2000
Нападнікі
9 Нап Гвіда Бургшталер 1989
16 Нап Сімон Мак’енак 1990
17 Нап Даніэль-Кафі К’ерэ 1996
22 Нап Амар Мармуш 1999
34 Нап Ігар Матанавіч 2003

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1910 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Германіі
Катэгорыя·ФК Санкт-Паўлі