wd wp Пошук:

Макс Кенэдзі Хортан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хортан.

Макс Кенэдзі Хортан (англ.: Max Kennedy Horton; 29 лістапада 1883 — 30 ліпеня 1951) — брытанскі адмірал флоту, падводнік, у Першую сусветную вайну камандзір падводнай лодкі E9, падчас Другой Сусветнай вайны — камандаваў падводнымі сіламі Вялікабрытаніі, затым займаў пасаду камандуючага Заходнімі падыходамі.

Па традыцыі брытанскіх марскіх сем’яў, паступіў на флот у юным узросце: 15 верасня 1898 года, у якасці кадэта на HMS Britannia (Дартмут). У 1903 годзе атрымаў першае афіцэрскае званне сублейтенанта, што адпавядае малодшаму лейтэнанту.

17 лістапада 1942 года Хортан быў прызначаны галоўнакамандуючым Заходнімі падыходамі. Відавочна, у самыя цяжкія месяцы бітвы за Атлантыку Кабінет вырашыў, што змагацца з падводнікамі павінен падводнік, прычым найвядомы. Пры ім канвоям пачалі надаваць так званыя групы падтрымкі, не злучаныя ордарам: па істоце, супрацьлодачныя пошукава-ўдарныя групы. Маючы больш волі манеўру, яны маглі правяраць магчымыя кантакты і пераследваць выяўленыя лодкі. Трэба нагадаць, што такая мера стала магчымая з павелічэннем ліку супрацьлодачных караблёў. Яшчэ ў 1941 годзе яна была б проста няздзейсная. Макс Хортан, як і яго папярэднік, сэр Персі Нобл, лічыцца адным з творцаў перамогі над нямецкімі падводнымі лодкамі.

У 1945 годзе ён па ўласным жаданні выйшаў у адстаўку. У рапарце ён указаў прычыну: «каб даць дарогу маладым афіцэрам». Ужо ў адстаўцы быў узнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Лазні і цырыманіяльнай пасадай герольда Ордэна (англ.: King of Arms of the Order of the Bath).

Падчас Другой сусветнай вайны ўзброены траўлер Каралеўскага флоту насіў імя HMS Commander Horton.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Узнагароджаныя брытанскім медалём «За выратаванне жыцця на моры»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За выдатныя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (галоўнакамандуючыя)
Катэгорыя·Камандоры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Падводнікі
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Адміралы Вялікабрытаніі