wd wp Пошук:

Максім Уладзіміравіч Швяцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Швяцоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Швяцоў (нар. 2 красавіка 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец дзіцячай школы мінскага «Дынама», з 2015 года пачаў выступаць за дубль клуба. 2 жніўня 2015 года дэбютаваў у аснове «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Смалявічаў-СТІ» (5:2), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму.

У сезоне 2016 стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць брэсцкага «Дынама» (4:1) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. З ліпеня, пасля прыходу ў каманду некалькіх вопытных абаронцаў, выступаў ужо выключна за дубль.

У сакавіку 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Пачынаў сезон 2017 у дублі, але ўжо з мая стаў выступаў у стартавым складзе асноўнай каманды. У другой палове сезона стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль.

У лютым 2018 года перападпісаў кантракт з мінчанамі[5]. У сезоне 2018 замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў, захаваў месца і ў сезоне 2019. У ліпені 2020 года падоўжаў пагадненне са сталічным клубам[6].

Міжнародная кар’ера

У 2014—2015 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2016—2017 гадах — капітан юніёрскай зборнай Беларусі.

31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7). У далейшым стаў адным з асноўных ігракоў моладзевай зборнай.

23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльДынамаБеларусь210
2016Д1ДынамаБеларусь30
2017Д1ДынамаБеларусь110
2018Д1ДынамаБеларусь250
2019Д1ДынамаБеларусь220
2020Д1ДынамаБеларусь230
2021Д1ДынамаБеларусь230
2022Д1ДынамаБеларусь271

Зноскі

  1. Maksim Shvetsov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maksim Shvyatsow // FBref.com
  3. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/shviatsou-maksim
  4. Максим Швецов подписал новое долгосрочное соглашение с минским “Динамо”
  5. Минское “Динамо” продлило контракт с Максимом Швецовым
  6. Швецов продлил контракт с минским “Динамо”
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных