У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Швяцоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Швяцоў (нар. 2 красавіка 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец дзіцячай школы мінскага «Дынама», з 2015 года пачаў выступаць за дубль клуба. 2 жніўня 2015 года дэбютаваў у аснове «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Смалявічаў-СТІ» (5:2), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму.
У сезоне 2016 стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць брэсцкага «Дынама» (4:1) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. З ліпеня, пасля прыходу ў каманду некалькіх вопытных абаронцаў, выступаў ужо выключна за дубль.
У сакавіку 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Пачынаў сезон 2017 у дублі, але ўжо з мая стаў выступаў у стартавым складзе асноўнай каманды. У другой палове сезона стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль.
У лютым 2018 года перападпісаў кантракт з мінчанамі[5]. У сезоне 2018 замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў, захаваў месца і ў сезоне 2019. У ліпені 2020 года падоўжаў пагадненне са сталічным клубам[6].
У 2014—2015 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2016—2017 гадах — капітан юніёрскай зборнай Беларусі.
31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7). У далейшым стаў адным з асноўных ігракоў моладзевай зборнай.
23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Дынама | 21 | 0 | |
2016 | Д1 | Дынама | 3 | 0 | |
2017 | Д1 | Дынама | 11 | 0 | |
2018 | Д1 | Дынама | 25 | 0 | |
2019 | Д1 | Дынама | 22 | 0 | |
2020 | Д1 | Дынама | 23 | 0 | |
2021 | Д1 | Дынама | 23 | 0 | |
2022 | Д1 | Дынама | 27 | 1 | |