wd wp Пошук:

Максім Пятровіч Скавыш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Скавыш (нар. 13 лістапада 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік салігорскага «Шахцёра». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2021). Футбаліст года Беларусі (2020).

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнай школы «Змена» (Мінск), з 2007 года гуляў за барысаўскі БАТЭ. У сакавіку 2012 года разам з Міхаілам Гардзейчуком быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну». Пасля года ў Бабруйску, у лютым 2013 года быў арандаваны калінінградскай «Балтыкай»[3], а ў маі таго ж года быў выкуплены прыбалтыйскім клубам[4].

У чэрвені 2015 года не стаў падаўжаць кантракт з «Балтыкай». Планавалася, што Максім стане іграком саратаўскага «Сокала», але ў апошні момант пераход сарваўся[5]. Пазней стаў трэніравацца разам з мінскім «Дынама», але ў выніку клуб не стаў падпісваць кантракт з нападнікам[6]. У ліпені 2015 года прыбыў у стан жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і 22 ліпеня падпісаў кантракт з аўтазаводцамі[7]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 года падоўжыў пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[8]. Добра правёў першую палову сезона 2016, стаўшы адным з лідараў жодзінцаў, дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі. У канцы чэрвеня 2016 года перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль» з Кфар-Савы[9]. Аднак, замацавацца ў аснове не здолеў і ў студзені 2017 года пакінуў Ізраіль[10]. Неўзабаве пасля вяртання з Ізраіля зноў стаў іграком аўтазаводцаў[11]. У сезоне 2017 правёў за «Тарпеда-БелАЗ» усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў 9 галоў.

У снежні 2017 года вярнуўся ў БАТЭ[12]. У складзе барысаўскай каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2018 забіў 11 галоў у Вышэйшай лізе, з іх 8 пасля выхаду на замену.

У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У верасні 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[13]. У сезоне 2020 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі з 19 галамі, а таксама быў прызнаны футбалістам года Беларусі.

У ліпені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[14].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі, на гэтым чэмпіянаце забіў мяч у вароты зборнай Ісландыі. З 2011 года гуляў за алімпійскую зборную Беларусі. На Алімпійскіх гульнях 2012 выйшаў на замену ў адным матчы.

3 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Эстоніі. Пасля 2014 года доўгі час не выклікаўся ў зборную, але ў сакавіку 2017 года зноў трапіў у каманду пасля таго, як яе ўзначаліў галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007Д1БАТЭБеларусь10
2008Д1БАТЭБеларусь160
2009Д1БАТЭБеларусь2512
2010Д1БАТЭБеларусь269
2011Д1БАТЭБеларусь213
2012Д1БелшынаБеларусь304
2012/13 (2)Д2БалтыкаРасія113
2013/14Д2БалтыкаРасія313
2014/15Д2БалтыкаРасія151
2015 (2)Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь121
2016 (1)Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь147
2016/17 (1)Д1Хапаэль (Кфар-Сава)Ізраіль80
2017Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь309
2018Д1БАТЭБеларусь2911
2019Д1БАТЭБеларусь2510
2020Д1БАТЭБеларусь2919
2021 (1)Д1БАТЭБеларусь159

Зноскі

  1. Maksim Skavysh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maksim Skavysh // FBref.com
  3. Максим Скавыш отдан в аренду калининградской “Балтике”
  4. “Балтика” выкупает Максима Скавыша ў БАТЭ
  5. Максим Скавыш: «Переход в «Сокол» сорвался. Теперь жду новых предложений»
  6. Переход Скавыша в минское «Динамо» не состоялся
  7. Максим Скавыш стал игроком “Торпедо-БелАЗ”
  8. “Торпедо-БелАЗ” подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
  9. Скавыш перешел в «Хапоэль» из Кфар-Савы
  10. Скавыш покинул «Хапоэль»
  11. Максим Скавыш вновь в жодинском «Торпедо-БелАЗ»
  12. Максим Скавыш перешел в БАТЭ
  13. Скавыш продлил контракт с БАТЭ
  14. Футбол. Нападающий БАТЭ Максим Скавыш подписал контракт с “Шахтером”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Балтыка Калінінград
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Хапаэль Кфар-Сава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта