wd wp Пошук:

Максім Віктаравіч Чыж

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чыж (значэнні). .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Чыж (нар. 8 кастрычніка 1993, Бяроза) — беларускі футбаліст, абаронца пінскай «Хвалі».

Клубная кар’ера

Выхаванец бярозаўскага футбола, кар’еру пачаў у мясцовым клубе «Бяроза-2010», дзе з цягам часу замацаваўся ў аснове ў Першай лізе. У «Бярозе» выступаў на розных пазіцыях ад абаронцы да нападніка.

У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Максім далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[2]. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазіцыі левага абаронцы. Пазней, аднак, быў пераведзены на фланг паўабароны, дзе стаў трывала выступаць у стартавым складзе.

У першай палове 2017 года стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду літоўскаму «Атлантасу»[3]. Аднак, правёўшы за клуб 6 матчаў, атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з брэсцкай камандай[4]. У лютым не трапіў на другі турэцкі збор брэстчан і неўзабаве перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[5]. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху»[6], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У лістападзе 2018 года разарваў кантракт з магілёўскім клубам[7].

У студзені 2019 года стаў паўнавартасным іграком «Руха», падпісаўшы аднагадовы кантракт[8]. Дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе ў сезоне 2020 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[9].

У красавіку 2021 года далучыўся да «Маларыты». У лютым 2022 года пачаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[10].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011Д3Бяроза-201010
2012Д2Бяроза-201060
2013Д2Бяроза-201091
2014Д2Бяроза-2010274
2015Д2Бяроза-2010201
2016Д1Дынама243
2017 (1)Д1Дынама82
2017 (2)Д1Атлантас60
2018 (1)Д1Дняпро141
2018 (2)Д3Рух144
2019Д2Рух235
2020Д1Рух100
2021Д3Маларыта176

Зноскі

  1. Maksim Chyzh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским «Динамо»
  3. Брестское «Динамо» отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским
  4. Радослав Латал провел первую тренировку брестского «Динамо»
  5. Максим Чиж продолжит карьеру в «Днепре»
  6. «Днепр» отдал Чижа в аренду «Руху»
  7. Максим Чиж покинул «Днепр»
  8. «Рух» подписал контракт с Максимом Чижом
  9. Чиж покинул «Рух»
  10. Максим Чиж перешел из “Малориты” в “Волну”
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлантас Клайпеда
Катэгорыя·Ігракі ФК Маларыта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы