wd wp Пошук:

Максіміліян Бадэнскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Максіміліян. Максіміліян Аляксандр Фрыдрых Вільгельм, прынц Бадэнскі (ням.: Maximilian Alexander Friedrich Wilhelm Prinz von Baden; 10 ліпеня 1867, Бадэн-Бадэн — 6 лістапада 1929, Констанц) — нямецкі палітык і ваенны дзеяч, апошні канцлер Германскай імперыі (з 3 кастрычніка па 9 лістапада 1918 года). Абвясціў пра адрачэнне Вільгельма II і пакінуў сваю пасаду, перадаўшы паўнамоцтвы Фрыдрыху Эберту. Яго імем названы палац прынца Макса ў Карлсруэ.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і прынца Вільгельма Бадэнскага і Марыі, князёўны Раманаўскай і герцагіні Лейхтэнбергскай (з роду Багарнэ). Унук вялікага герцага Леапольда Бадэнскага, прынцэсы Сафіі Шведскай, герцага Максіміліяна Лейхтэнбергскага і вялікай княгіні Марыі Мікалаеўны.

У ліпені 1900 года Максіміліян ажаніўся з Марыяй Луізай, прынцэсай Гановерскай (18791948), дачкой Эрнста Аўгуста II Гановерскага. У іх нарадзіліся двое дзяцей:

Максіміліян Бадэнскі з сям’ёй

Прытрымліваўся ліберальных поглядаў і да, і падчас Першай сусветнай вайны. Увосень 1918 года Максіміліян быў прызначаны канцлерам Германіі, каб дамовіцца аб перамір’і з саюзнікамі і захаваць манархію. Сфарміраваў урад, які ўпершыню ўключаў прадстаўнікоў сацыял-дэмакратаў: Фрыдрыха Эберта і Філіпа Шэйдэмана. 1 лістапада 1918 года ён застудзіўся. «Празмерная доза снатворнага, — пісаў Дэвід Лойд Джордж, — пагрузіла яго ў забыццё на 36 вырашальных гадзін з 1 па 3 лістапада. Калі ён прачнуўся, апынулася, што апошнія саюзнікі Германіі — Турцыя і Аўстра-Венгрыя — ужо выйшлі з вайны. А беспарадкі, якія распальваліся бальшавіцкімі агітатарамі, успыхнулі па ўсёй Германіі»[7]. Высілкі дыпламатаў забяспечыць перамір’е былі перапынены ўспышкай рэвалюцыі ў Германіі ў першыя дні лістапада. Максіміліян, разумеючы, што кайзер не зможа захаваць трон, пераконваў яго адрачыся своечасова, каб прадухіліць грамадзянскую вайну. Вільгельм II адпрэчыў гэту прапанову і загадаў генералам рыхтавацца да паходу на Берлін. Аднак генералы запярэчылі, што армія не падпарадкуецца такому загаду. Кайзер вагаўся; не чакаючы фармальнага акту, Максіміліян Бадэнскі абвясціў у Берліне пра адрачэнне Вільгельма і пра сваю адстаўку. Адразу ж пасля гэтага Шэйдэман абвясціў стварэнне Веймарскай рэспублікі.

Максіміліян Бадэнскі адышоў ад палітычных спраў. Пасля смерці свайго стрыечнага брата, апошняга кіруючага манарха Бадэна — вялікага герцага Фрыдрыха II, у 1928 годзе ўзначаліў бадэнскі вялікагерцагскі дом. Памёр у Залеме 6 лістапада 1929 года.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118732137 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Lundy D. R. Maximilian Alexander Friedrich Wilhelm Prinz von Baden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118732137 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118732137 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. (unspecified title) Праверана 3 снежня 2021.
  7. Ллойд Джордж Д. Военные мемуары. М., 1938 г. Т. 6. с. 145

Спасылкі

Папярэднік:
Георг фон Гертлінг
Рэйхсканцлер Германіі
3 кастрычніка 19189 лістапада 1918
Пераемнік:
Фрыдрых Эберт
Папярэднік:
Фрыдрых II
Кіраўнік кіруючага дому Бадэна
19281929
Пераемнік:
Бертольд
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Констанцы
Катэгорыя·Цэрынгены
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Цэрынгенскага льва
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Прусіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Святы Аляксандр»
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Рэйхсканцлеры Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Князя Данііла I
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Губерта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Дынастыя Цэрынгенаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Вюртэмбергскай кароны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Кіраўнікі ўрада Прусіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бадэн-Бадэне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жалезны крыж