wd wp Пошук:

Сафія Шведская

Сафія Вільгельміна Катарына Марыя Лавіса Шарлота Ганна Шведская (шведск.: Sofia Vilhelmina Katarina Maria Lovisa Charlotta Anna av Sverige, ням.: Sophie Wilhelmine Katherine Marie Luise Charlotte Anne von Schweden; 21 мая 1801, Стакгольм, Швецыя — 6 ліпеня 1865, палац Карлсруэ, Бадэн) — шведская прынцэса, у замужжы вялікая герцагіня Бадэнская. Маці вялікай княгіні Вольгі Фёдараўны.

Біяграфія

Сафія нарадзілася ў сям’і караля Швецыі Густава IV і яго жонкі Фрэдэрыкі Бадэнскай. Адразу пасля нараджэння прынцэса была перададзена гувернантцы каралеўскіх дзяцей Хедвіге Ульрыке Дэлагардзі (1761—1832).

Сафіі было дзевяць гадоў, калі ў 1809 годзе яе бацька быў зрынуты з пасады і сям’і прыйшлося пакінуць краіну. Перад высылкай за мяжу каралеўская сям’я знаходзілася пад хатнім арыштам. У дзённіку каралевы Гедвігі Шарлоты прынцэса апісвалася як «занадта ўпартая маладая дзяўчына, якая валодала меншым самавалоданнем, чым яе брат Густаў». Анекдот апісваў розніцу ў характары паміж сястрой і братам. Калі Фрэдэрыка і яе дзеці атрымалі дазвол на выезд з краіны, для таго каб сустрэцца з былым каралём за мяжой, да іх прыйшоў Ханс Аксель фон Ферзен, каб абмеркаваць меры бяспекі для пераезду за мяжу. Калі ён збіраўся сыходзіць, старэйшы брат Сафіі пайшоў адкрываць дзверы для яго. Былая каралева Фрэдэрыка пазней запісала ў дзённіку «Сафія ніколі ў сваім жыцці не зрабіла б такога, яна занадта высокай думкі аб сабе»[7]. У снежні 1809 года сям’я Сафіі пакінула Швецыю.

25 ліпеня 1819 года прынцэса Сафія выйшла замуж за свайго стрыечнага дзядзьку прынца Леапольда Бадэнскага, сын Карла Фрыдрыха, вялікага герцага Бадэнскага ад яго другога, марганатычнага шлюбу з графіняй Луізай Каралінай фон Гохберг. Шлюб Леапольда і Сафіі быў спецыяльна арганізаваны яе дзядзькам Карлам, у надзеі на тое, што дзякуючы шлюбу з замежнай прынцэсай Леапольд зможа ўзысці на Бадэнскі пасад. Леапольд хоць і быў прызнаны прынцам, але спачатку лічыўся марганатычным атожылкам і не мог успадкаваць карону Бадэна. Падчас кіравання Людвіга I сям’я Леапольда жыла сціпла. У 1820 годзе Сафія нарадзіла сваё першае дзіцяці — Александрыну, у будучыні герцагіню Саксен-Кобург-Гоцкую.

У 1830 годзе яе муж стаў кіруючым герцагам Бадэна, і Сафія атрымала тытул Вялікай герцагіні Бадэна. Прыдворныя апісвалі Сафію як мудрую і паслухмяную жонку, але строгую маці.[8] Яна клалася позна, але ўставала рана і вельмі часта пісала лісты сваім сваякам па ўсёй Еўропе. Герцагіня цікавілася мастацтвам, навукай і Палітыкай. Яе інфармавалі аб ўсіх палітычных падзеях у Еўропе. Вяла актыўную перапіску з шматлікімі палітыкамі Германіі[8].

Герцагіня настаяла, каб б яе сыны служылі ў аўстрыйскай арміі. Сафія спадзявалася, што яе брат Густаў зможа вярнуцца ў Швецыю і заняць трон, але гэтага так і не здарылася. Падчас рэвалюцыі 1848 года Сафія была вымушана разам з сям’ёй бегчы з Карлсруэ ў Страсбург. Назад яны змаглі вярнуцца ў 1849 годзе. У 1852 шведскі каралеўскі дом Бернадотаў выказаў жаданне прымірыцца з былой дынастыяй Швецыі, але прынцэса Сафія рашуча адмовіла любыя сустрэчы. Аднак у 1863 годзе Сафія сустрэлася з нашчадным прынцам Швецыі Оскарам і яго жонкай Сафіяй. Сустрэча апынулася паспяховай: Сафія шмат гутарыла з імі, распытваючы пра тое, як змянілася Швецыя і асабліва Стакгольм. Прынцэса падарыла пары медальён з літарай G, што азначала «Густаў» (імя яе брата і адно з імёнаў караля Оскара)[8].

У 1852 годзе муж Сафіі сканаў. На пасад уступіў старэйшы з іх сыноў Людвіг, які пакутаваў псіхічным захворваннем. Ён памёр у 1856 годзе. На троне апынуўся наступны сын Сафіі Фрыдрых I, які кіраваў больш за паўстагоддзя. Яна адгаварыла яго ад жаніцьбы на баранэсе Стэфаніі фон Генсаў. Пасля Фрыдрых ажаніўся з дачкой германскага імператара Вільгельма I прынцэсай Луізай.

Партрэт Сафіі мастака Вінтэрхальтэра.

У 1864 годзе Сафія сустрэлася з пісьменніцай Вільгельмінай Стольберг, якая надалей апублікавала біяграфію герцагіні Сафіі:

« Яе палац нагадваў невялікі асабняк, а зусім не каралеўскі палац. Прыгожыя дрэвы і добра дагледжаныя газоны, алеі акружалі будынак. Не было ў палацы каралеўскай велічы ў адносінах да слуг. У пакой, у які я ўпершыню ўвайшла, было багацце кветак і карцін. Дом уяўляў сабой прыстанак самотнай душы, якая жыве ў сваіх успамінах. Мне здаецца, што герцагіня рэдка тут з'яўляецца. Неўзабаве яна прыбыла, каб павітаць мяне, з распасцёртымі абдымкамі яна выйшла да мяне… Неўзабаве яна стала казаць мне пра Швецыю і свае ўспаміны. Яна ўспамінала пра палац Хага і Каралеўскі палац у Стакгольме, і здаецца, калі б яна апынулася там зноў, праз столькі гадоў выгнання, яна знайшла б усё што заўгодна ў ім. Я спытала яе, ці нанясе яна калі-небудзь візіт туды. Хадзілі чуткі аб гэтым, ды і кароль Оскар быў не супраць. Герцагіня запэўніла мяне, што гэтыя чуткі зусім не абгрунтаваны. Яна ніколі сур'ёзна не думала аб наведванні радзімы. Ехаць для яе туды было занадта позна. Што ж да шведскай літаратуры, то герцагіня чытае яе ў перакладзе, бо паводле яе ўласных слоў, яна занадта забылася шведскую мову, каб чытаць і пісаць на ёй. Аднак, малітвы герцагіня прамаўляе па-шведску. »
[[9]](/Сафія_Шведская#cite_note-9)

Сафія працягвала пражываць у Палацы Карлсруэ, дзе і памерла ў 1865 годзе. Пахавана спачатку ў пратэстанцкай гарадской царкве ў Карлсруэ. Падчас Другой сусветнай вайны яе магіла была спустошана. Прах Сафіі быў перанесены ў маўзалей вялікіх герцагаў у Карлсруэ.

Нашчадкі

Продкі

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120636123 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Lundy D. R. Sophie Wilhelmine von Holstein-Gottorp, Princess of Sweden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120636123 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120636123 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  7. {{{загаловак}}}. — 1939. — Т. VIII 1807-1811. (search for all versions on WorldCat)
  8. 1 2 3 Heribert Jansson (in Swedish). Drottning Victoria (Queen Victoria). Hökerbergs Bokförlag. (1963) ISBN.
  9. Anteckningar om svenska qvinnor. [Utg. av P.G. Berg och Wilhelmina Stålberg]. Stockholm, 1864—1866.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Карлсруэ
Катэгорыя·Нямецкія прынцэсы
Катэгорыя·Памерлі ў Карлсруэ
Катэгорыя·Памерлі ў 1865 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Прынцэсы Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1801 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая