wd wp Пошук:

Мажэйскае

Мажэйскаевозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка, за 4 км у напрамку на паўночны захад ад горада Паставы, каля вёскі Мажэйкі.

Плошча паверхні 0,66 км². Даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м, сярэдняя 2,5 м. Аб′ём вады 1,68 млн. м³. Плошча вадазбору 10,7 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе пераходзяць у забалочаную нізіну. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, у паўночнай і паўднёвай частках возера сплавінныя. На паўночным захадзе і ўсходзе забалочаная пойма шырынёй 100—200 м. Дно ілістае, плоскае. Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 2—2,3 м і на адлегласці 10—70 м ад берага. У возера ўпадаюць некалькі меліярацыйных каналаў. Каналам злучана з ракой Альшанка.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Архівавана 2 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара