wd wp Пошук:

Мабуту Сесе Секо

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Мабуту Сесе Секо Куку Нгбенду Ва За Банга (фр. Mobutu Sese Seko Kuku Ngbendu wa za Banga (у перакладзе з мовы нгбанды, азначае «Воін, які ідзе ад перамогі да перамогі, і ніхто не можа яго спыніць»), больш вядомы як Мабу́ту Сесе́ Секо́, да 1972 Жазеф Дэзірэ Мабуту, фр. Joseph-Désiré Mobutu, 14 кастрычніка 1930 — 7 верасня 1997) — прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (пераназванай 27 кастрычніка 1971 года ў Рэспубліку Заір) у 1965—1997 гадах. Маршал (1982).

Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Мабуту прыйшоў да ўлады 24 лістапада 1965 года пасля дзяржаўнага перавароту і стаў дыктатарам. Ён змяніў назву краіны з Конга на Заір (1971). Перыяд праўлення Мабуту характарызуецца вельмі нізкім узроўнем жыцця насельніцтва, карупцыяй і клептакратыяй.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў ваенную школу ў г. Лулуабург. 3 1949 года ў бельгійскіх каланіяльных войсках, з 1956 рэдактар газет «l’Avenir» («Будучыня») і «Actualité africaine» («Афрыканская рэчаіснасць»); дзяржаўны сакратар ва ўрадзе Патрыса Лумумбы, з ліпеня 1960 начальнік Генштаба. У верасні 1960 скінуў П. Лумумбу. 3 1961 галоўнакамандуючы Кангалезскай нацыянальнай арміяй. Пасля перавароту ў лістападзе 1965 года прэзідэнт ДРК. Адэінай дзяржаўнай ідэалогіяй абвясціў канцэпцыю «сапраўднага заірскага нацыяналізму»; усталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым, які арыентаваўся на заходнія краіны. У маі 1997 пад націскам узброенага паўстання пакінуў краіну.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Mobutu Sese Seko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Mobutu Sese Seko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://oxfordaasc.com/view/10.1093/acref/9780195301731.001.0001/acref-9780195301731-e-50425
  4. https://www.jeuneafrique.com/118918/archives-thematique/destins-de-famille-s/

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Жазеф Касавубу
Прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
1971 пад назвай Заір)

19651997
Пераемнік:
Ларан Кабіла
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Фельдмаршалы і маршалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Памерлі ў Рабаце
Катэгорыя·Дзеячы нацыяналізму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Прэзідэнты Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (камандоры)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы на банкнотах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Памерлі ад раку прадсталёвай залозы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Добразычлівых аблокаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом