wd wp Пошук:

Нгбанды

Нгбанды — народ на поўдні ЦАР, а таксама ДРК і Рэспублікі Конга. Захоўваецца падзел на плямёны: якама, дэнды, бангі і інш. Адносяцца да негрскай расы вялікай негроіднай расы. Блізкі да народа банда і гбая. Гавораць на мове нгбанды. Ёсць дыялекты. Захоўваюць традыцыйныя вераванні.

Асноўны традыцыйны занятак — падсечна-агнявое земляробства (маніёк, сорга, арахіс, кукуруза). Вырошчваюць дробны рагаты скот, птушку, займаюцца паляваннем, збіральніцтвам, працуюць па найме на лесанарыхтоўках. Развіта разьба па дрэве (посуд, мэбля, інструменты, рытуальныя фігуркі і маскі). Паселішчы кампактныя, абнесены плотам з калючага хмызняку, звычайна знаходзяцца па берагах рэк. Жытло круглай формы, з жэрдак і галля, абмазанай глінай, з канічным саламяным дахам. Пераважае адзенне еўрапейскага крою, традыцыйнае адзенне — насцягновая павязка і ўпрыгожванні. Асноўныя стравы — маніёк і проса. З маніёка гатуюць студзенепадобную страву з пярцовай прыправай. Ядуць таксама ляпёшкі і кашы з проса і кукурузы. Патрылінейныя радавыя групы яднаюць вялікія сем’і. Шлюб патрылакальны. Сістэма радства тыпу амаха. Маюць багаты музычны і танцавальны фальклор. Сярод традыцыйных вераванняў — культ продкаў і сіл прыроды.

Ваеннае традыцыйнае мастацтва

Выдатныя прадстаўнікі

Зноскі

  1. Ngbandi

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Народы ЦАР
Катэгорыя·Народы Афрыкі
Катэгорыя·Народы Рэспублікі Конга