wd wp Пошук:

Патрыс Лумумба

Патрыс Эмеры Лумумба (фр.: Patrice Émery Lumumba, 2 ліпеня 1925, Аналуа-17 студзеня 1961) — кангалезскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы прэм’ер-міністр Дэмакратычнай Рэспублікі Конга пасля абвяшчэння яе незалежнасці ў чэрвені 1960, нацыянальны герой Заіра, паэт і адзін з сімвалаў барацьбы народаў Афрыкі за незалежнасць. Заснавальнік (1958) і кіраўнік партыі Нацыянальны рух Конга.

Працаваў пісарам, паштовым служачым у бельгійскай кампаніі. З канца 1940-х гадоў удзельнік прафсаюзнага руху Бельгійскага Конга. Кіраваў выданнем газет «Uhuru» («Свабода»), «Independance» («Незалежнасць»). У 1958 годзе заснаваў партыю Народны Рух Конга. За сваю дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся бельгійскімі каланіяльнымі ўладамі. У 1958-59 гадах дэлегат канферэнцыі народаў Афрыкі ў г. Акра (Гана), у 1960 годзе ўдзельнік бельгійска-кангалезскай канферэнцыі ў Бруселі. З чэрвеня 1960 года прэм’ер-міністр Конга. 14 верасня 1960 года скінуты генералам С. С. Мабуту, арыштаваны і забіты.

Зноскі

Літаратура

Папярэднік:
пасада заснавана
Прэм'ер-міністр Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
24 чэрвеня 196020 верасня 1960
Пераемнік:
Жазеф Ілео
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Забітыя палітыкі
Катэгорыя·Антыкаланіялісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Прэм'ер-міністры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе