wd wp Пошук:

Ліпары

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Лі́пары (італ.: Lìpari), або востраў Эола (італ.: Isola Eolie) — самы буйны востраў у групе Ліпарскіх астравоў. Уваходзіць у склад Італіі. Агульная плошча — 37,6 км². Насельніцтва (разам з суседнімі астраўкамі, 2011 г.) — 11 549 чал.

Геаграфія

Востраў Ліпары месціцца ў 27 км на поўнач ад Сіцыліі, у 437,6 км на паўднёвы ўсход ад Рыма, у 1969 км на паўднёвы захад ад Мінска. Даўжыня — 9,6 м. Найбольшая шырыня — каля 7 км. Ад бліжэйшага вострава Вулкана Ліпары адлучае праліў меней за 1 км.

Мае вулканічнае паходжанне. Узнік каля 223 тыс. гадоў таму. Наймалодшыя геалагічныя фарміраванні адносяцца да VI ст. н. э. Востраў гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Кірыка (602 м). На захадзе і поўдні сустракаюцца фумаролы з гарачай вадой.

На Ліпары здаўна здабывалі каалін.

Гісторыя

Востраў Ліпары быў населены ў сярэднім неаліце выхадцамі з суседняй Сіцыліі. Тут здаўна здабывалі абсідыян, які карыстаўся значным попытам нават пасля пачатку апрацоўкі металаў. Акрамя таго, старажытныя тубыльцы займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй і рыбалоўствам. Археолагамі выяўлены рэшткі керамікі, характэрнай для мінойскай балканскай Грэцыі, а потым — для мікенскай культуры. У другой палове 2 тысячагоддзя да н. э. з’яўляюцца ўмацаваныя паселішчы, якія будавалі ў непрыступных мясцінах. У канцы 2 тысячагоддзя да н. э. на востраве з’явіліся новыя жыхары з Паўднёвай Італіі.

У 580 г. да н. э. на Ліпары прыбылі грэчаскія каланісты. Яны заспелі грамадства з 500 тубыльцаў, якія разам апрацоўвалі зямлю і разам ахоўвалі востраў ад піратаў. Згодна паданню, ліпарцы былі нашчадкамі аўсона Ліпара і грэка Эола. У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. з-за нападаў этрускаў большая частка карэннага насельніцтва пакінула востраў. Гэта дазволіла дарыйцам заснаваць на ім сваю калонію. Яны самі актыўна займаліся пірацтвам, рабавалі італійцаў і этрускаў.

У 252 г. да н. э. Ліпары быў заваяваны рымлянамі. У гады войн з Карфагенам, а таксама грамадзянскай вайны паміж Актавіянам і Пампеям востраў выкарыстоўваўся як ваенная база.

У сярэднявеччы Ліпары належыў да дзяржавы остготаў, Візантыі, Неапалітанскага каралеўства. Тут сяліліся манахі-пустэльнікі і некаторы час існавала біскупская кафедра, прыязджалі пілігрымы. У 839 г. і 1540 г. востраў рабавалі мусульманскія піраты.

У 1861 г. далучаны да Італіі.

Турызм

Турызм з’яўляецца асновай эканомікі вострава. Порт Ліпары прымае паромы з бліжэйшага сіцылійскага порта Мілаца, улетку з Неапаля, і Палерма. Аэрапорта няма, аднак дзейнічае верталётная пляцоўка.

Славутыя мясціны:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Ліпарскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі