wd wp Пошук:

Ляўконія

Ляўконія, або Маціёла[3] (Matthióla) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Капуставыя, ці Крыжакветныя (Brassicaceae), распаўсюджаных у Паўднёвай Еўропе, Міжземнамор’е і суседніх рэгіёнах.

Дэкаратыўная прыгожа квітнеючая садовая расліна з духмянымі кветкамі. Некалькі відаў культывуюцца ў адкрытым грунце, маюцца дэкаратыўныя сарты, прыдатныя для азелянення балконаў.

Этымалогія

Лацінская назва дадзена расліне Робертам Броўнам у гонар італьянскага лекара і батаніка П’етра Маціёлі.

Батанічнае апісанне

Расліна вышынёй да метра з лямцавым апушэннем, якая ўтварае адраўнелыя кусцікі. Сцеблы прамыя або трохі выгнутыя, слаба галінастыя, з густым лісцем.

Лісце ланцэтнай формы, суцэльнае або зубчастае.

Кветкі ад белага да ружова-ліловага або жоўтага колераў з чатырма пялёсткамі і характэрным пахам. Кветкі сабраны ў каласападобныя мяцёлкі.

Плады — сухія плоскія струкі з выступальнымі грудкамі ад насення.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

Кветкі немахровых садовых формаў ляўконій даюць меданосным пчолам нектар[4].

Віды

Род налічвае 22 віды[5]:

Цікавы факт

У серыі кніг «Песня Лёду і Агню» Джорджа Р. Р. Марціна фігуруе дзяўчына, названая ў гонар кветак ляўконіі (англ.: gillyflower, Джылі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Абрикосов Х. Н. и др. Левкой // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 166.
  5. The Plant List: Matthiola

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Капуставыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта