wd wp Пошук:

Лятчанскі сельсавет

Лятча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Малыя Лётцы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лятчанскі (Вялікалятчанскі) сельсавет у складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лётцы. З 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. 15 лютага 1931 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасельскага сельсавета[1].

22 снежня 1960 ўтвораны зноў у складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Біцялёўскага і Старасельскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Лётцы, у склад Мазалаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Давыдаўка, Лужасна 1-е, Лужасна 2-е, пасёлак чыгуначнай станцыі Лужасна і Лужасна Лес), у склад Заронаўскага сельсавета перададзена вёска Ціраспаль[2]. 12 лістапада 1965 года ў склад Заронаўскага сельсавета перададзена вёска Сцяпанкава[3]. 17 мая 1966 года ў мяжу Віцебска ўключана вёска Мішкава[4]. 30 снежня 1999 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Вялікія Лётцы ў вёску Малыя Лётцы.

Склад

На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лятчанскага сельсавета было 36 населеных пунктаў[5].

24 сакавіка 2011 года скасавана вёска Біцялёва[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4243 чалавекі[7], з іх 88,3 % — беларусы, 9,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёскі Мішкава і пасёлка Ціраспаль у мяжу горада Віцебска ад 17 мая 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Витебского районного Совета депутатов от 24 марта 2011 г. № 94 Об упразднении сельских населенных пунктов Витебского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кузняцоўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лятчанскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лосвідскага раёна