wd wp Пошук:

Кузняцоўскі раён

Кузняцо́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай акругі БССР у 1924—1927 гадах. Цэнтр — горад Віцебск. Назва раёна — ад вёскі Кузняцова (сучасны Віцебскі раён).

29 кастрычніка 1924 года Лосвідскі раён перайменаваны ў Кузняцоўскі, цэнтр раёна перанесены ў горад Віцебск. Раён уключаў 10 сельсаветаў: Бараўлянскі, Віцебскі, Даўжанскі, Дражнаўскі, Заронаўскі, Лятчанскі (Вялікалятчанскі), Мікалаёўскі, Міхалёўскі, Старасельскі, Шніцінскі. 21 жніўня 1925 года Дражнаўскі сельсавет перайменаваны ў Курынскі, Шніцінскі — у Кабішчанскі. 26 сакавіка 1927 года раён скасаваны, сельсаветы перададзены Віцебскаму раёну.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Кузняцоўскі раён
Катэгорыя·Гісторыя Віцебскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара