wd wp Пошук:

Малыя Лётцы

Малы́я Лётцы[1] (трансліт.: Malyja Liotcy, руск.: Малые Лётцы) — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна, за 19 км на захад ад Віцебска, на аўтадарозе Р-151. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Полацк. Цэнтр сельсавета. Паблізу знаходзіцца санаторый «Лётцы» і дзіцячы лагер адпачынку. Каля вёскі працякае рака Заронаўка, у 600 метрах ад Малых Лётцаў размешчана возера Шэвіна.

Гісторыя

У пачатку XX стагоддзя на месцы вёскі не было забудовы. За 1 км на ўсход, каля берага возера Лётцы, існаваў фальварак Малыя Лётцы, які належаў двараніну Свянціцкаму.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Малыя Лётцы
Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна
Катэгорыя·Лятчанскі сельсавет