Лян Цічаа (23.2.1873, правінцыя Гуандун, Кітай — 19.1.1929) — кітайскі палітычны дзеяч, гісторык.
Выступаў за спалучэнне канфуцыянскіх традыцый з еўрапейскімі новаўвядзеннямі. У час «Сто дзён рэформ» (1898) дарадца імператара Гуансюя. Пасля паражэння рэфарматараў эміграваў у Японію, сумесна з Кан Ювэем стварыў канстытуцыйна-манархічны Саюз абароны імператара. Вярнуўся ў Кітай у 1912 г. у час Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13. Стварыў Прагрэсіўную партыю. Падтрымаў прэзідэнта Юань Шыкая супраць Сунь Ятсена, але асудзіў спробу першага абвясціць сябе імператарам. З 1923 г. узначальваў кітайскую секцыю ПЭН-клуба, выкладаў у Пекінскім універсітэце. Аўтар філасофскіх і гістарычных прац, п’ес, вершаў і інш.