wd wp Пошук:

Лябеднік ружовы

Лябеднік ружовы (Atriplex rosea) — від травяністых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі.

Апісанне

Аднагадовая расліна 30-90 см вышынёй. Сцеблы і галіны мучністыя, канцы галін больш таўставатыя, не менш за 1 мм у дыяметры. Кветкі ў клубочках па 5-10. Прыкветкі шырока трохкутныя, на кароткай ножцы. Насенне злёгку выпуклае, у цэнтры не ўціснутае. 2n = 18[4].

Распаўсюджанне

Еўропа амаль уся тэрыторыя, акрамя поўначы; Паўночная Афрыка: Алжыр, Егіпет, Лівія, Марока, Туніс; Азія: Кіпр, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Арменія, Грузія; натуралізаваны ў ЗША, Канадзе, Аргенціне, Чылі, ПАР, Новай Зеландыі[5][6][4].

Выкарыстанне

Расліну культывавалі як харчовую прыкладна да пачатку XX стагоддзя. Гэты від таксама выкарыстоўваўся для здабычы паташу.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. 1 2 efloras.org (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 8 вересня 2019. (англ.)
  5. bgbm.org (нявызн.). (англ.)
  6. npgsweb.ars-grin.gov (нявызн.). (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1763 годзе
Катэгорыя·Лябеднік
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Флора Еўропы