wd wp Пошук:

Лючыя Базэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Базэ. Лючыя Базэ (італ.: Lucia Bosè; 28 студзеня 1931, Мілан — 23 сакавіка 2020[8], Сеговія) — італьянская актрыса

, якая стала папулярнай у перыяд італьянскага неарэалізму ў 1950-х гадах.

Біяграфія

У юнацтве Лучыя працавала ў адной з міланскіх пякарань, пакуль у 1947 годзе не стала пераможцай на конкурсе прыгажосці «Міс Італія(руск.) бел.».

Кінадэбют адбыўся ў 1950 годзе ў фільме дэ Санціса(руск.) бел. «Няма міру пад алівамі(руск.) бел.». У тым жа годзе яна сыграла Паолу Малон у фільме Мікеланджэла Антаніоні «Хроніка аднаго кахання(руск.) бел.». У 1953 годзе Антаніоні зноў запрасіў Лючыю ўжо на ролю Клары Манні ў фільм «Дама без камелій(руск.) бел.».

Яе кар’ера працягвала актыўна развівацца да 1956 года, пакуль Лючыя не выйшла замуж за іспанскага матадора Луіса Мігеля Дамінгіна(руск.) бел. і праз чатыры гады пакінула кар’еру. Апошнім фільмам гэтага часу з удзелам Лючыі стаў «Тэстамент Арфея(руск.) бел.» (1960) Ж. Както.

Наступныя гады яна прысвяціла мужу і выхаванню дзяцей — Мігеля(руск.) бел., Паолы і Лючыі.

У кіно яна вярнулася ў канцы 1960-х гадоў, з’явіўшыся ў фільме Феліні «Сатырыкон(руск.) бел.», а затым у карціне братоў Тавіяні(руск.) бел. «Пад знакам Скарпіёна(руск.) бел.» (1969). З тых часоў яна перыядычна з’яўляецца ў невялікіх ролях у фільмах Маргерыт Дзюрас(руск.) бел., Жанны Маро, Ліліяны Кавані(руск.) бел., Даніэля Шміда(руск.) бел., Педра Альмадовара, Франчэска Розі(руск.) бел., Агусці Вільяронгі(руск.) бел., Ферзана Озпетэка(руск.) бел. і інш.

У 2000 годзе Лючыя Базэ ажыццявіла мару свайго юнацтва — адкрыла першы ў свеце Музей анёлаў. У экспазіцыі музея, размешчанага ў мястэчку Турэгана(руск.) бел., Сеговія, прадстаўлена больш за восемдзесят прац сучасных мастакоў з розных краін з выявамі анёлаў, а таксама розныя скульптуры з анёламі[9].

Памерла 23 сакавіка 2020 года ў Сеговіі ад пнеўманіі, выкліканай каронавірусам COVID-19[10].

Сям’я

Выбраная фільмаграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Lucia Bosè // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.publico.es/sociedad/fallece-lucia-bose-89-anos.html
  4. Ugolini C. Coronavirus, è morta Lucia Bosé: era ricoverata a Segovia — 2020.
  5. https://www.lecturas.com/actualidad/miguel-bose-su-conmovedor-mensaje-tras-fallecimiento-su-madre-lucia-bose-por-coronavirus_80929 Праверана 23 сакавіка 2020.
  6. https://diariodecastillayleon.elmundo.es/articulo/segovia/muere-lucia-bose-segovia-victima-coronavirus/20200323143405005642.html Праверана 23 сакавіка 2020.
  7. El MundoMadrid: Unidad Editorial, 1989. — 337172 экз. — ISSN 1697-0179; 1576-6969 Праверана 23 сакавіка 2020.
  8. Muere Lucía Bosé a los 89 años(ісп.)
  9. Знаменитая киноактриса Лючия Бозе представила в Сабаделе экспозицию изображений ангелов (руск.) . РИА Новости (2001 12 30).
  10. Итальянская актриса Лючия Бозе умерла из-за коронавируса (руск.) . www.mk.ru. Праверана 24 сакавіка 2020.
  11. Raffaella Carrà «Dama» di Spagna: «Il mio ombelico scoperto simbolo di libertà»
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Актрысы Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мілане
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Кастыліі і Леоне
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе