wd wp Пошук:

Люхава

Люхававозера ў Полацкім раёне Віцебскай воласці Беларусі у басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, у межах горада Наваполацк.

Плошча паверхні возера 0,43[2][3] км². Даўжыня 1,68 км., найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 4,78 км. Найбольшая глыбіня 20,7 м, сярэдняя — 4,8 м. Аб′ём вады ў возеры 2,07 млн м³. Плошча вадазбору 4,78 км².

Катлавіна Люхава значна выцягнутая і мае серпападобную форму. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м. Берагавая лінія звілістая, утварае вялікую колькасць заліваў. Берагі нізкія, у паўночнай частцы забалочаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з паўночнага мелкаводнага (глыбіня да 4,5 м) і паўднёвага (20,7 м) плёсаў, злучаных пралівам глыбінёй 3 м. Ложа да глыбіні 2 м выслана пяском, глыбей — сапрапелем. Возера зарастае слаба. Возера Люхава бяссцёкавае. У паўднёва-заходняй частцы звязана з сеткай меліярацыйных каналаў. У паўночна-заходняй частцы ў Люхава ўпадае ручай.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, карась, укляя і інш.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
  2. 1 2 3 Морфометрические параметры озер Витебской области Архівавана 6 сакавіка 2016.
  3. БелЭн, 1999

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры