Люхава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай воласці Беларусі у басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, у межах горада Наваполацк.
Плошча паверхні возера 0,43[2][3] км². Даўжыня 1,68 км., найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 4,78 км. Найбольшая глыбіня 20,7 м, сярэдняя — 4,8 м. Аб′ём вады ў возеры 2,07 млн м³. Плошча вадазбору 4,78 км².
Катлавіна Люхава значна выцягнутая і мае серпападобную форму. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м. Берагавая лінія звілістая, утварае вялікую колькасць заліваў. Берагі нізкія, у паўночнай частцы забалочаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з паўночнага мелкаводнага (глыбіня да 4,5 м) і паўднёвага (20,7 м) плёсаў, злучаных пралівам глыбінёй 3 м. Ложа да глыбіні 2 м выслана пяском, глыбей — сапрапелем. Возера зарастае слаба. Возера Люхава бяссцёкавае. У паўднёва-заходняй частцы звязана з сеткай меліярацыйных каналаў. У паўночна-заходняй частцы ў Люхава ўпадае ручай.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, карась, укляя і інш.