wd wp Пошук:

Лютэк

Алякса́ндр Алякса́ндравіч Ярмало́віч альбо Лю́тэк (лета 1926, Гродна, Польшча — красавік 2005, Сколабава, Гродзенская вобласць, Беларусь) ― жыхар Гродна, вядомы сваімі дзівачнымі паводзінамі. Сярод гродзенцаў набыў шырокую вядомасць у якасці «гарадскога вар’ята», якому гарадская погаласка прыпісвала шэраг неверагодных уласцівасцяў. Меркавалася ўсталяваць помнік Лютэку на Віленскай вуліцы горада.[5]

Біяграфія

Нарадзіўся летам 1926 года ў Гродна ў сям’і Ярмаловіч, якая адносілася да дробнага арыстакратычнага саслоўя. Паколькі былі народжаны двайняты, меў сястру. З-за незвычайна маленькага росту маці называла дзяцей «люцікамі».

Бацькоўскі дом-асабняк № 37 стаяў у раёне скрыжавання вуліц Лермантава і Віленскай. Бацькі мелі сваю пякарню, у якой, акрамя хлеба, выпякалі здобу, пірожнае. Двайняты хадзілі ў школу, вучыліся старанна. У першыя дні вайны нямецкая авіяцыя абрынула бомбавыя ўдары на цэнтр Гродна, да якога прымыкала і вуліца Віленская. Ад аднаго разрыву бомбы 14-гадовы Саша быў засыпаны зямлёй, ад наступнага выкінуты наверх. У выніку хлопчык застаўся на ўсё жыццё інвалідам пасля кантузіі.

З таго часу Лютэк стаў праяўляць свае дзівацтвы, як сведчаць яго суседзі Ірына Іванаўна і Казімір Казіміравіч Дант. Ён пачаў займацца сваім уласным промыслам: збіраў пустыя бутэлькі, банкі[ru], косці, рыззё. Усё гэта сартаваў у падвальчыку дома, а жыў у прыбудове да яго. Сацыяльная пенсія Лютэка складала 16 рублёў за месяц.

Памёр у красавіку 2005 года ў Мураванскім доме-інтэрнаце для псіханеўралагічных хворых. Пахавалі яго сваякі.[6]

Гарадская легенда

Лютэк стаў «чысцільшчыкам» цэнтра горада. Многія гродзенцы, калі ішлі на працу раніцай, бачылі Лютэка, які ўжо вяртаўся з каляскай, поўнай бутэлек. Сабраную другасную сыравіну ён здаваў у пункт прыёму. За выручку ён дазваляў сабе зайсці ў кафэтэрый, замовіць каву з пірожным, часам абед. Суседзі і тыя, хто добра ведаў Лютэка, сцвярджалі, што гэта быў прыстойны і добры чалавек. Грошы, якія ў яго вадзіліся, ён не раздаваў бяздумна: збіраў чараду дзяцей, частаваў іх цукеркамі, вадзіў да прадаўцоў марожанага альбо бабуляў, якія гандлявалі ляснымі ягадамі.

Лютэк умеў па-майстэрску кукарэкаць пеўнем, пра што сведчаць шматлікія гродзенцы і за што яго празвалі Лютэк-Кукарэка. Кукарэкаў ён выключна за грошы: 5―15 капеек за адзін раз. Быў выпадак, калі ён гэткім чынам сарваў урок фізкультуры ў школе. За гэта дырэктар школы забараніла яму з’яўляцца на тэрыторыі, на якой ён дагэтуль бескарысліва наводзіў парадак, збіраў смецце і паперкі. Практычна ніводны футбольны матч не абыходзіўся без Лютэка на яго любімай трыбуне ва ўсходнім сектары. У канцы 1980-х гадоў у таксістаў за кукарэканне ён запытваў адзін рубель. На пытанне, чаму так дорага, адказваў, што жыццё даражэе.

Хадзілі легенды аб неймаверным багацці Лютэка, з часам яны абрасталі небыліцамі. Напрыклад, гарадзенская тэлежурналістка расказала аб тым, што аператар тэлебачання ў 1980-я гады вырашыў набыць сабе аўтамабіль. Неабходнай сумы грошай не хапала і яна прапанавала калеге звярнуцца да Лютэка. Той уважліва выслухаўшы просьбу, выдаліўся ў свой сутарэньчык і праз некаторы час прынёс неабходную суму грошай. Праз два гады невялікую частку гэтай сумы аператар нібыта вярнуў Лютэку, які аднак амаль забыўся на пазычаныя грошы. Пасля смерці Лютэка рэдакцыя зрабіла афіцыйны запыт ва ўпраўленне юстыцыі аблвыканкама аб наяўнасці завяшчання Аляксандра Аляксандравіча Ярмаловіча. Справай займаўся начальнік упраўлення Аляксандр Сянькевіч, які ведаў Лютэка і таксама чуў пра яго багацці. Аднак ніякіх завяшчанняў грамадзяніна Ярмаловіча ў падраздзяленнях «Беларусбанка» не было вяўлена. Між іншым, хадзілі чуткі, што свае грошы Лютэк перадаў у Фонд міру[ru].[7][8][9]

Зноскі

  1. https://linijacurzona.wordpress.com/2016/12/27/%D1%88%D0%BF%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%80%D1%8B-%D0%BF%D0%B0-%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%96%D1%96-%D0%BA%D0%B5%D1%80%D0%B7%D0%BE%D0%BD%D0%B0/
  2. https://s13.ru/archives/119465
  3. https://kamunikat.com/naviny.html?artid=664&lang=PL
  4. http://news.grodno.co/2015/12/blog-post_83.html
  5. Парфёненка, Віктар Рэканструкцыя Віленскай вуліцы Гродна(бел.) . ARCHE Пачатак (7 лютага 2012). Праверана 25 сакавіка 2022.
  6. Лютэк(руск.) . OldGrodno.by. Праверана 25 сакавіка 2022.
  7. Венский, Вадим В центре Гродно снесли дом городской легенды Лютика, и уже построили новое здание.(руск.) . Вячэрні Гродна (20 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022.
  8. Кулевіч, Руслан «Дом Лютэка» на Віленскай прадалі: там пачынаецца рамонт(бел.) . Твой стыль (19 ліпеня 2019). Праверана 25 сакавіка 2022.
  9. «Энциклопедию жизни послевоенного Гродно» Саяпина «разобрали» до начала презентации(руск.) . Белсат (27 студзеня 2017). Праверана 25 сакавіка 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Сколабава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Гарадскія легенды
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных