wd wp Пошук:

Люсьен Петыпа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Петыпа.

Люсьен Петыпа (фр.: Lucien Petipa, 22 снежня 1815, Марсель — 7 ліпеня 1898, Версаль[2]) — французскі балетны артыст, балетмайстар і педагог.

Біяграфія

Люсьен Петыпа нарадзіўся 22 снежня 1815 года ў Марселі ў сям’і французскага танцоўшчыка Жана-Антуана Петыпа (фр.: Jean-Antoine Petipa) (1787—1855) і Віктарыны Марэль-Граса (фр.: Victorine Morel-Grasseau) (1794—186); яго малодшы брат Марыус Петыпа (1818—1910) быў рускім балетмайстрам.

Упершыню Люсьен выйшаў на прафесійную сцэну ў пяцігадовым узросце 25 сакавіка 1821 года ў Брусельскім тэатры «Ла Манэ(руск.) бел.» ў спектаклі «Манія танца» (фр.: La Dansomanie) балетмайстра П’ера Гардэля, выканаўшы ролю дзіцяці. Да 1824 года Люсьен выходзіў на сцэну ў невялікіх ролях амураў у балетных пастаноўках свайго бацькі.

У 1839 годзе дэбютаваў партыяй Джэмса Рубена ў балеце «Сільфіда» на сцэне Парыжскай Оперы і да 1862 года займаў пасаду вядучага саліста. Адораны танцоўшчык і мім, Петыпа быў пераважна партнёрам Ф. Эльслер, К. Грызі, Ф. Чэрыта і іншых.[3]

Карлота Грызі і Люсьен Петыпа танцуюць Жызель (1841)

У далейшым Люсьен Петыпа з вялікім поспехам выконваў мноства галоўных сольных партый у мностве балетаў, адной з самых буйных яго роляў стала партыя Графа Альберта ў балеце «Жызель», дзе ён танцаваў у пары з Карлотай Грызі(руск.) бел.. Прэм’ера балета «Жызель» адбылася 28 чэрвеня 1841 года ў Каралеўскай акадэміі музыкі (фр.: Theatre de l’Academie Royal de Musique) у Парыжы.

Час ад часу браты Петыпа працавалі разам, у прыватнасці, у 1841 годзе ў Парыжы, дзе Петыпа-малодшы ўдасканальваўся ў школе Вялікай парыжскай оперы, яны выступілі на гэтай сцэне ў pas de quatre разам з Тэрэзай і Фані Эльслер, пра што згадваў Ю. А. Бахрушын у кнізе «Гісторыя рускага балета» (М., Сов. Россия, 1965, 249 с.)

У 1860—1868 гадах — галоўны балетмайстар Парыжскай Оперы.

У кастрычніку 1872 года Люсьен Петыпа вярнуўся ў Брусель, у тэатр свайго дзяцінства «Ла Манэ», дзе ён упершыню выйшаў на сцэну, і на працягу нядоўгага часу (1872—1873) займаў пасаду дырэктара балетнай трупы. У 1875 годзе ён стаў прафесарам Каралеўскай Брусельскай кансерваторыі (фр.: Conservatoire royal de Bruxelles), дзе выкладаў майстэрства танца на працягу трох гадоў, а ў 1878 годзе пакінуў Брусель і перасяліўся ў Версаль, дзе вырашыў асталявацца да канца і дзе скончыў сваё жыццё; ён памёр 7 ліпеня 1898 года. Праўда, за гэты час у 1882 годзе ён быў запрошаны ў Нацыянальную оперу для пастаноўкі балета «Намуна(англ.) бел.».

Люсьен Петыпа ў балеце «Наравістая жонка(англ.) бел.» А. Адана (1845)

Творчасць

Сярод партый — Бенедыкт («Генцкая прыгажуня(руск.) бел.» А. Адана), Ахмет («Перы(руск.) бел.»), Граф («Наравістая жонка(англ.) бел.» А. Адана)[4], Люсьен д’Эрвільі («Пахіта(руск.) бел.»)[3][5] і інш.

Балетмайстрам паставіў балеты:

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Lucien Petipa // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Lucien Petipa at Oxford Reference
  3. 1 2 Петипа в энциклопедии балета (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013.
  4. Энциклопедия балета, стр. 50 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2007.
  5. «Пахита» в Энциклопедии балета (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 1898 годзе
Катэгорыя·Балетныя педагогі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Балетныя педагогі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Брусельскай кансерваторыі
Катэгорыя·Балетмайстры паводле алфавіта
Катэгорыя·Балетныя педагогі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Балетмайстры XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марселі
Катэгорыя·Артысты балета XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Версалі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1815 годзе
Катэгорыя·Артысты балета Францыі
Катэгорыя·Балетмайстры Францыі
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай