wd wp Пошук:

Жан-Антуан Петыпа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Петыпа. Жан-Антуан Петыпа (фр.: Jean-Antoine-Nicolas Petipa; 16 лютага 1787, Парыж, Францыя — 28 ліпеня 1855, Санкт-Пецярбург, Расія) — французскі балетны танцор і харэограф; бацька двух выдатных французскіх балетных танцораў і балетмайстраў Люсьена Петыпа і Марыуса Петыпа.

Біяграфія

Сцэнічны дэбют Жана-Антуана Петыпа адбыўся ва ўзросце 8 гадоў, калі ён у 1795 годзе ўпершыню выступіў на сцэне Парыжскай оперы ў невялікай партыі балета «Псіхея», пастаўленым П’ерам Гардэлем у гэтым тэатры яшчэ пяць гадоў таму. Аб гэтым дэбюце стала вядома толькі з адной крыніцы — тэатральнай праграмкі; а аб вучобе ў Парыжскай оперы сведчыць яшчэ адзін дакумент: петыцыя бацькі да міністра ўнутраных спраў, датаваная 1799 годам, з просьбай пакінуць дзяцей на навучанні ў школе Парыжскай оперы.

У 18101812 гадах працаваў у Каселі, дзе выступаў у балетах «Пакараная ветранасць», «Аннета і Любім» (на лібрэта Шарля-Сімона Фавара), «Цікаба і Зілоа, або Мексіканцы», «Млынары» (балетмайстар Ж.-Б. Блаш(англ.) бел.), «Забавы Парыса».[2]

Затым Петыпа быў прыняты балетмайстрам у Ліён на сезон 1813—1814 гадоў. І вельмі хутка атрымаў наступнае запрашэнне — ад наследнага прынца, будучага Карла XIV Шведскага, узначаліць балетную трупу. Затым некалькі разоў узначальваў балет у Французскім тэатры ў Гамбургу.

У 1814—1815 гадах выступіў у балетах «Шэсць прасцячак», «Пастух Сьера-Марэны, або Любоўная хітрасць Аляксандра» і «Квакеры» у парыжскім тэатры «Порт-Сен-Мартэн»(англ.) бел..[2]

У 1815—1818 гадах працаваў у Марселі, дзе ў 1818 годзе дэбютаваў як балетмайстар анакрэантычным балетам «Нараджэнне Венеры і Амура».

У 1819—1832, 1833—1835, 1841—1843 гадах працаваў у Бруселі, дзе дэбютаваў у балеце «Альмавіва і Разіна» (1819, балетмайстар Ф. А. Блаш(фр.) бел.).

Паставіў у «Тэатры дэ ла Манэ»(руск.) бел. дывертысмент у оперы «Караван з Каіра» А. Грэтры (1819) і балеты: «Кермеса» (1819), «Месье Дешалюмо» П. Гаво (1822); «Фрызак, або Падвойнае вяселле», «Пятага ліпеня» (1825), «Маленькія Данаіды» (1828) — усё на музыку Снеля; «23, 24, 25 і 26 верасня» (1831). Там жа аднавіў балеты «Спадар дэ Пурсаньяк» Ж. Каралі і «Жако, або Бразільская малпа» Ф. Тальёні (з новай музыкай Снеля) — абодва ў 1826.

У пастаноўцы Петыпа балета «Танцаманія» Э. Мегюля(руск.) бел. ў 1831 годзе (па П. Гардэлю) дэбютаваў яго сын і вучань — Марыус Петыпа.

Жан-Антуан Петыпа заснаваў у Бруселі Кансерваторыю танца.[2]

У складзе трупы А. Леконт (разам з Марыусам Петыпа) у 1839 годзе здзейсніў турнэ па ЗША; у Нью-Ёркскім тэатры выканаў камедыйную ролю лекара-шарлатана ў балеце «Тарантул(руск.) бел.» К. Жыда(англ.) бел. (балетмайстар Ж. Каралі) і паставіў балет «Марка Бомба, або Хвастлівы сяржант» (1839) і некаторыя іншыя.

У 18451846 гадах працаваў таксама ў Бардо і Мадрыдзе.

У 1847 годзе прыехаў у Расію.

У 1848 годзе паставіў разам з Марыусам Петыпа ў Вялікім тэатры Санкт-Пецярбурга балет «Сатаніла, або Каханне і пекла» Н.-А. Рэбера і Ф. Бенуа (па Ж. Мазілье(руск.) бел., новая рэдакцыя).

Да канца жыцця быў настаўнікам танцаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы(руск.) бел. (сярод вучняў — Л. І. Іванаў[3], П. А. Герт і іншыя).

Зноскі

  1. 1 2 Jean-Antoine Petipa // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 Петипа в энциклопедии балета (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013.
  3. Большая Советская Энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 10. Ива — Италики. 1972. 592 стр., илл.; 44 л. илл. и карт. 1 карта-вкл.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Балетныя педагогі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артысты балета Францыі
Катэгорыя·Балетныя педагогі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Балетныя педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Балетныя педагогі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Артысты балета XIX стагоддзя
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1855 годзе
Катэгорыя·Балетмайстры XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1787 годзе
Катэгорыя·Балетмайстры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Балетмайстры Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Волкаўскіх могілках