wd wp Пошук:

Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт бяспекі жыццядзейнасці

Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт бяспекі жыццядзейнасці (укр.: Львівський державний університет безпеки життєдіяльності) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Львове.

Ва ўніверсітэце ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для падраздзяленняў Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, міністэрстваў і ведамстваў, якія займаюцца пытаннямі бяспекі чалавека. Напрамкі падрыхтоўкі: інфармацыйная і транспартная бяспека, пажарная і тэхнагенная бяспека, экалогія і ахова навакольнага асяроддзя, ахова працы і інш.

Структура

Гісторыя

Будынак універсітэта першапачаткова быў пабудаваны як Дом інвалідаў у 1855-1863 гг. архітэктарам Тэафілам Хансэнам па распараджэнні аўстрыйскага імператара Франца Іосіфа, які быў ўрачыста адкрыты 4 кастрычніка 1863 г. Пабудова прызначалася для ўтрымання і прытулку 500 інвалідаў.

У 1939-1941 гг. у будынку размяшчаўся полк НКУС СССР. Падчас Другой сусветнай вайны будынак не быў пашкоджаны, і 10 жніўня 1944 г. у ім зноў размясцілася вайсковая частка. Па рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў СССР у маі 1954 г. тут было размешчана Кіеўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча, пазней перайменаванае ў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР.

Распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны ад 21 чэрвеня 2001 г. Львоўскае пажарна-тэхнічнага вучылішча МУС Украіны было рэарганізавана ў Львоўскі інстытут пажарнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Украіны. Згодна з Указам прэзідэнта Украіны ад 27 студзеня 2003 г. інстытут перайшоў у падпарадкаванне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Украіны.

29 сакавіка 2006 г. распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны Львоўскі інстытут пажарнай бяспекі МНС Украіны рэарганізаваны ў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт бяспекі жыццядзейнасці.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1947 годзе
Катэгорыя·Грамадзянская абарона
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Львова
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96