wd wp Пошук:

Львоўскі аўтобусны завод

Львоўскі аўтобусны завод, ЛАЗсавецкі і, пазней, украінскі вытворца аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў, а таксама спецыяльнай тэхнікі, які функцыянаваў у Львове ў 19452014 гадах.

Гісторыя

У 1945 годзе манахі-кармеліты з львоўскага прадмесця Пэрсэнкіўка былі вымушаныя пакінуць Львоў, а касцёл і манастыр былі перабудаваныя ў канструктарскае бюро і завадскі цэх. Таксама быў высечаны парк побач, яго тэрыторыя была занятая вырабнічымі плошчамі і гаражамі новага машынабудаўнічага заводу.

У 1956 годзе быў створаны праект аўтобуса даўжынёй 9 метраў, ЛАЗ-695, які ў серыйную вытворчасць паступіў у 1957 годзе і заставаўся ў ім да 2003 года. З 1960 года да лінейкі мадэляў далучыліся 10,5-метровая мадэль 697 і 12-метровая мадэль 699. У 1974 годзе быў выраблены двухтысячны аўтобус маркі ЛАЗ. У канцы 1970-х гадоў з’явіліся новыя мадэлі, такія як 10-метровы міжгародні ЛАЗ-4202 або 12-метровы ЛАЗ-5202.

Пасля распаду СССР становішча завода пачало хутка пагаршацца, знізіўся ўзровень вытворчасці, а ў 1999 годзе было выраблена толькі 238 аўтобусаў (у той час, як у часы СССР гэтая цыфра часам перавышала паказчык у больш чым 10 тысяч аўтобусаў штогод). У 2001 годзе завод быў прыватызаваны. У верасні 2014 года завод практычна спыніў вытворчасць, было пастаўлена пытанне аб яго закрыцці. Вясной 2019 года на тэрыторыі былога завода пачаўся знос карпусоў і падрыхтоўка пляцовак пад новае будаўніцтва, ужо не звязанае з прамысловасцю.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1945 годзе
Катэгорыя·Машынабудаўнічыя прадпрыемствы
Катэгорыя·Вытворцы аўтобусаў
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·1945 год ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2014 годзе
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Украіны