wd wp Пошук:

Пэрсэнкіўка

Пэрсэнкіўка[1] (укр.: Персенкі́вка) — мясцовасць у Сыхіўскім раёне Львова, якая размяшчаецца паміж вуліцамі П. Мырнага, Буйка, Казэльныцкай і аўтобусным заводам.

Гісторыя

Назва мясцовасці паўстала ў XVII ст., да гэтага мясцовасць насіла назву “Коснэрыўка” - ад імя львоўскага мешчаніна Коснэра, які валодаў тутэйшымі палямі. Назва “Пэрсэнкіўка” паходзіць ад прозвішча львоўскага купца Якава Пэрсінга, які ў 1687 г. набыў гэтыя землі.

Калісці гэта было прыгараднае паселішча, ад якога сёння засталося каля 15 жылых малапавярховых дамоў. Гэта адбылося з прычыны пракладкі раёнам чыгункі і далейшага пашырэння прамысловай зоны.

Найважнейшым прадпрыемствам мясцовасці была другая і галоўная львоўская гарадская электрастанцыя, пабудаваная Альфрэдам і Казімірам Каменабродскімі ў 1908 г. па праекце архітэктара Адольфа Пілера. Электрастанцыя дзейнічае і сёння. Яе асаблівасцю было сэцэсійнае дэкарыравання фасадаў і інтэр’ераў, а таксама вадаправодная вежа, стылізаваная пад сярэднявечную архітэктуру. Паміж электрастанцыяй і вул. П. Мырнага раней быў парк плошчай каля 8 га, цяпер ён часткова забудаваны гаражамі. Вядома таксама аб іпадроме, тэрыторыя якога была занятая Львоўскім аўтобусным заводам.

Тут адбываліся жорсткія баі падчас польска-ўкраінскай вайны 1918-1919 гадоў. Каля чыгуначнай станцыі “Пэрсэнкіўка” да 1940 г. быў помнік палякам, якія загінулі ў гэтай вайне. У 1930 г. мясцовасць уключана ў склад Львова.

Пэрсэнкіўка належала да парафіі пры львоўскім касцёле св. Мікалая. Ад 1933 г. - да парафіі Вінцэнта дэ Поля, якая часова была размешчана ў царкве св. Сафіі. У 1938 г. тут былі пабудаваны касцёл і кляштар кармелітаў босых, цяпер размешчаны на тэрыторыі львоўскага аўтобуснага завода.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геаграфія Львова
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мікрараёны паводле алфавіта