Лы́цавічы[1] (трансліт.: Lycavičy, руск.: Лыцевичи) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 182 двары, 497 жыхароў, з іх працаздольных — 347.
Цэнтральная сядзіба ААТ «Чурлёны», кіраўнік Пётр Мікалаевіч Міргалоўскі.
У 1938 — вёска ў Вішнеўскай вясковай гміне Свянцянскага павета. 74 двары, 383 жыхары.
У 1939 — у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр Чурлёнскага сельсавета (ад 1959 далучаны да Іжанскага сельскага савета.
У 2003 годзе ў вёсцы было 170 двароў, 538 жыхароў[2]. З 2008 года аграгарадок.