wd wp Пошук:

Луі Даву

Луі Нікаля Даву (фр.: Louis-Nicolas Davout ці D’Avout, Davoust) (10.5.1770, Ану, Шампань — 1.6.1823) — французскі ваенны дзеяч. Маршал Францыі (1804), герцаг Аўэрштэцкі (1808), прынц Экмюльскі (1809).

Біяграфія

Нарадзіўся ў бургундcкім мястэчку Ану у шляхецкай сям’і, быў старэйшым з дзяцей кавалерыйскага лейтэнанта Жана-Франсуа д’Аву (Jean-François d’Avout; 1739—1779) і Франсуазы-Адэлаіды Мінар дэ Велар (Françoise-Adelaide Minard de Velars; 1741—1810).

Скончыў ваеннае вучылішча ў Асеры ў 1785 і Парыжы 1778. У 1789 годзе падтрымаў рэвалюцыю і перайшоў у рэвалюцыйную армію, пасля чаго ў 1793 годзе стаў генералам. Удзельнічаў у вайне супраць першай антыфранцузкай кааліцыі, грамадзянскай вайне ў Вандэі, Егіпецкай і Італьянскай кампаній.

Даву лічыўся аднім з найвыдатнейшых палкаводцаў Напалеона. У 1807—08 гадах быў генералам-губернатарам Варшаўскага герцагства. З 1811 камандзір першага Эльбскага абсервацыйнага корпуса, які ў студзені 1812 года ператвораны ў першы корпус «Вялікай арміі» для вайны супраць Расіі. У ходзе Віленскай аперацыі 1812 Даву спрабаваў акружыць другую рускую армію П. І. Баграціёна; заняў 23 чэрвеня Валожын і 26 чэрвеня Мінск, чым парушыў сувязь паміж рускімі арміямі. З-за недысцыплінаванасці Жэрома Банапарта, які адмовіўся падначаліцца Даву, Баграціёну ўдалося адысці на Бабруйск. Праследуючы другую армію, Даву ўзяў Магілёў, у баі каля Салтанаўкі адкінуў Баграціёна на поўдзень, але не змог перашкодзіць яго пераправе на левы бераг Дняпра. 22 ліпеня першы корпус злучыўся з галоўнымі сіламі Напалеона каля Дуброўны, у далейшым удзельнічаў у Смаленскай аперацыі 1812. У Барадзінскай бітве Даву быў паранены. Пры адступленні з Масквы Даву камандаваў ар’ергардам арміі, жорсткімі мерамі здолеў захаваць дысцыпліну ў сваім корпусе.

У 181314 камандзір 13-га корпуса, кіраваў абаронай Гамбурга. У час «Ста дзён» Напалеона быў ваенным міністрам. Пры другой рэстаўрацыі Бурбонаў звольнены з арміі і да 1817 высланы пад нагляд паліцыі.

Пасля бітвы пры Ватэрлоа Даву высунуў саюзнікам патрабаванне абвясціць поўную амністыю ўсім асобам, якія ўдзельнічалі ў рэстаўрацыі Напалеона. У выніку перамоў саюзнікі былі вымушаныя прыняць яго патрабаванне. Даву быў адзіным маршалам Напалеона, ніколі не прыносіў прысягу Бурбонам. У 1818 Даву атрымаў доступ да двара Людовіка XVIII, а ў 1819 годзе быў узведзены ў пэры Францыі.

Памёр Даву 1 чэрвеня 1823 года ў Парыжы ад туберкулёзу лёгкіх.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Louis Nicolas Davout d’ auerstaedt prince d’ eckmuhl // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Louis-Nicolas Davout // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Даву Луи Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Людовіка
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Ёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1770 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1823 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Хрыста
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жалезнай кароны
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
Катэгорыя·Памерлі 1 чэрвеня
Катэгорыя·Кіраўнікі ваеннага ведамства Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
Катэгорыя·Імёны, высечаныя пад Трыўмфальнай аркай (Парыж)
Катэгорыя·Асобы