wd wp Пошук:

Луіза Ульрыка Пруская

Луіза Ульрыка Пруская, таксама Ловіса Ульрыка Пруская (ням.: Luise Ulrike von Preußen, шведск.: Lovisa Ulrika av Preussen; 24 ліпеня 1720 — 16 ліпеня 1782) — пруская прынцэса, дачка караля Фрыдрыха Вільгельма I, малодшая сястра Фрыдрыха Вялікага. З 1751 года — каралева Швецыі.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма I і яго жонкі Сафіі Даратэі Гановерскай. Яна была пятай з шасці дачок прускага манарха. У адрозненне ад іншых дзяцей караля-салдата бойкая прынцэса праяўляла жывую цікавасць да ваеннай справы і заслужыла гэтым любоў свайго бацькі.

29 жніўня 1744 года 24-гадовая Луіза Ульрыка па патрабаванні свайго брата Фрыдрыха II Прускага выйшла замуж за шведскага кронпрынца Адольфа Фрэдрыка з Гольштэйн-Готарпскай дынастыі, пасля абранага каралём Швецыі ў 1751 годзе. У 1747 годзе Фрыдрых II заключыў саюз са Швецыяй, паводле якога Прусія абавязалася аказаць Швецыі дапамогу ў выпадку пагрозы з боку Расіі. Ажыўленая перапіска брата і сястры, у якой кароль Прусіі дзеліцца сваім ваенным вопытам, сведчыць аб іх блізкіх адносінах.

У 1751 годзе муж Луізы Ульрыкі ўзышоў на трон Швецыі, і вакол манархавай пары сфарміравалася прыдворная партыя, у якую спачатку ўваходзілі іх блізкія сябры з вышэйшай арыстакратыі, а таксама прадстаўнікі літаратуры і мастацтва, якіх прыцягнула захопленая мастацтвам каралева. Пазней у прыдворную партыю ўступалі афіцэры і чыноўнікі, якія пакідалі старыя партыі ў надзеі на асабістыя выгоды. Прыдворная партыя адрознівалася ад партыі капелюшоў і партыі каўпакоў: яна не была звязаная ні з адным з саслоўяў і не вылучала ніякай палітычнай ці эканамічнай праграмы. Яе ідэя складалася ў прынцыповым процідзеянні парламенцкай Канстытуцыі і ўмацаванні каралеўскай улады.

На рыксдагу 1751—1752 гадоў прыдворная партыя дамаглася некаторых прывілеяў для манархавай пары без якіх-небудзь кардынальных змен у сістэме ўлады. Канфлікт паміж прыдворнай партыяй і партыяй капелюшоў працягваў абвастрацца. Кульмінацыя наступіла ў 1756 годзе, калі быў папярэджаны дзяржаўны пераварот, арганізаваны бліжэйшымі сябрамі каралевы Луізы Ульрыкі. Змоўшчыкі былі своечасова выкрытыя, некалькі членаў прыдворнай партыі былі прысуджаныя да смяротнага пакарання або вымушана адправіліся ў эміграцыю. Парламент вынес каралеве строгае папярэджанне.

Па патрабаванні брата Фрыдрыха II Луіза Ульрыка вярнулася на радзіму ў Прусію праз 28 гадоў пражывання ў Швецыі пасля смерці мужа. Луізу Ульрыку, характар якой з узростам толькі псаваўся, тым не менш сустрэлі з вялікім цяплом. Адносіны з сынам Густавам III заставаліся нацягнутымі.

Нашчадкі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Lovisa Ulrika — 1917.
  2. 1 2 Louise Ulrica // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 412. Праверана 19 лютага 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  6. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прынцэсы Прусіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1720 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Екерэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня
Катэгорыя·Род Гогенцолернаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыдархольмскай царкве
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1782 годзе