wd wp Пошук:

Густаў III

Густаў III (шведск.: Gustav III; 24 студзеня 1746 — 29 сакавіка 1792) — кароль Швецыі (з 12 лютага 1771 года).

Біяграфія

Густаў III нарадзіўся ў сям’і караля Адольфа Фрэдрыка і Луізы Ульрыке, народжанай прынцэсы Прускай.

Адукацыяй Густава займаліся лепшыя людзі Швецыі таго часу. Сярод іх былі два выбітныя палітычныя дзеячы, Карл Густаў Тэсін і Карл Шэфер, аднак больш за ўсё прынц любіў паэта і гісторыка Улафа фон Даліна. Густаў быў надзвычай начытаным і меў талент, які дазволіў пакінуць прыкметны след у шведскай літаратуры.

Густаў пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці яшчэ пра валадаранні бацькі. Падчас крызісу 1768 г. ён настаяў на скліканні нечарговай сесіі парламента, разлічваючы правесці канстытуцыйную рэформу, але «шапкі» адмовіліся выконваць абяцанні, дадзеныя напярэдадні выбараў.

У лютым-сакавіку 1771 г. Густаў наведаў Парыж, дзе зрабіў сапраўдны фурор. Там ён пазнаёміўся з паэтамі і філосафамі, з многімі з якіх пасля працягваў перапісвацца. Аднак яго візіт у сталіцу Францыі насіў не столькі забаўляльны, колькі дыпламатычны характар. Францыя, стомленая анархіяй у Швецыі, была зацікаўлена ў арганізацыі манархічнага перавароту, і абяцала Густаву штогадовую субсідыю ў памеры 1.500.000 ліўраў.

У гонар Густава III названы горад Густавія.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Gustav III — 1917.
  2. 1 2 Gustaaf III (Koning van Zweden)
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118543725 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118543725 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 413. Праверана 15 лістапада 2019.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  8. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Папярэднік:
Адольф Фрэдрык
Кароль Швецыі
17711792
Пераемнік:
Густаў IV Адольф
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Гольштэйн-Готарпская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі ў 1792 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Памерлі 29 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1746 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыдархольмскай царкве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мяча
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў