wd wp Пошук:

Карл XIII

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Карл.

Карл XIII (шведск.: Karl XIII, Carl XIII; 7 кастрычніка 1748, Стакгольм, Швецыя — 5 лютага 1818, Стакгольм) — кароль Швецыі з 5 чэрвеня 1809 года, з 4 лістапада 1814 года таксама і кароль Нарвегіі (як Карл II, гл. шведска-нарвежская унія) з Гольштэйн-Готарпскай дынастыі.

Другі сын караля Адольфа Фрэдрыка, з 1772 года насіў тытул герцага Сёдэрманландскага.

Падчас руска-шведскай вайны 1788—1790 у чыне адмірала камандаваў шведскім флотам у Эландскай бітве 1789 года і (разам з братам, Густавам III) у Выбаргскай бітве 1790 года.

Захапляўся акультызмам. Пасля забойства брата 10 мая (дэ-факта з 13 сакавіка) 1792 года стаў рэгентам Швецыі (1792—1796) пры непаўналетнім пляменніку Густаве IV Адольфе і вёў даволі актыўную палітыку, у прыватнасці, прыязджаў у Пецярбург для перамоў аб шлюбе пляменніка з адной з унучак Кацярыны II[7].

Пасля звяржэння Густава IV у 1809 годзе абвешчаны каралём Швецыі, але да таго часу ўжо запаў у прыдуркаватасць і рэальнага ўплыву на палітыку не аказваў. Фактычна ўлада была ў руках арыстакратыі, а пасля абрання спадчыннікам бяздзетнага караля ў 1810 годзе напалеонаўскага маршала Жана Бернадота, князя Пантэкорва — у гэтага апошняга з яго найбліжэйшых паплечнікаў. 6 чэрвеня 1809 года прынята канстытуцыя Швецыі («Форма кіравання»), якая дзейнічала да 1974, а таксама дзеючы дагэтуль (з папраўкай 1980 года) закон аб пераходзе ў спадчыну прастола. Пасля скону Карла XIII Бернадот уступіў на прастол як Карл XIV Юхан, заснаваўшы новую дынастыю.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Karl XIII — 1917.
  2. Charles XIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0007/F I/1 (1766-1853), bildid: C0054458_00130 Праверана 16 красавіка 2018.
  4. Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 420. Праверана 24 сакавіка 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  7. М. А. Пыляев. Старый Петербург

Крыніцы

Спасылкі

Папярэднік:
Густаў IV Адольф
Кароль Швецыі
18091818
Пераемнік:
Карл XIV Юхан
Папярэднік:
Крысціян Фрэдэрык
Кароль Нарвегіі
18141818
Пераемнік:
Карл XIV Юхан
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1748 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Гольштэйн-Готарпская дынастыя
Катэгорыя·Рэгенты Швецыі
Катэгорыя·Адміралы Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1818 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыдархольмскай царкве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага