Лу́скалы[3] (трансліт.: Luskaly, руск.: Лускалы) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета. У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднання «Колас».
Знаходзіцца за 100 м ад правага берагу ракі Крывуля, за 1,5 км на поўдзень ад аўтадарогі Высокае — Кобрын (Р102), за 16 км на захад ад Каменца, за 52 км на поўнач ад Брэста, за 20 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток.