wd wp Пошук:

Лукомльскі сельсавет

Луко́мльскі сельсавет[1]адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Лукомль.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года ў склад сельсавета з Чарэйскага сельсавета пералічаны 6 населеных пунктаў (Багатыр, Вал, Дудары, Новыя Лаўкі, Старыя Лаўкі і Стражэвічы)[2]. 1 красавіка 1960 года ў склад Пачаевіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Граеўшчына, Карнілаўка, Кругліца, Паршчэўшчына, Ротніца і Рудніца)[3]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бешанковіцкага раёна[4]. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Пачаевіцкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Барок, Восава, Граеўшчына, Жучкі, Зялезькі, Камянец, Карнілаўка, Кругліца, Мялешкавічы, Паршчэўшчына, Ротніца, Рудніца і Слабодка)[5]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад Антапольскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Барок, Камянец, Мялешкавічы і Слабодка)[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарэйскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Белая Царква, Болюта, Бярозкі, Гара, Канстанцінава, Навазёмава і Чарэя), у склад Антапольскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Восава і Жучкі)[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1797 чалавек[8], з іх 95,1 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[9].

Населеныя пункты

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU). С. 52
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  4. Пагаспадарчыя кнігі па Чашніцкаму раёну за 1944—1966 гг.(руск.)
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 91287).
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Лукомльскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чарэйскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бешанковіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара