wd wp Пошук:

Лука Модрыч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Модрыч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лука Модрыч (харв.: Luka Modrić; нар. 9 верасня 1985, Задар, Югаславія) — харвацкі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Харватыі.

У 2018 годзе быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату свету ў Расіі, атрымаў званні футбаліста года па версіі ФІФА, найлепшага футбаліста сезона па версіі УЕФА і «Залаты мяч» France Football.

Біяграфія

У 2002 годзе, ва ўзросце 16 гадоў Лука Модрыч падпісаў кантракт з заграбскім «Дынама», але, правёўшы адзін сезон за моладзевы склад, быў аддадзены ў арэнду клуба баснійскіх харватаў «Зрыньскі» з Мостара, дзе ён хутка паказаў свой патэнцыял, стаўшы найлепшым іграком года ў баснійскай Прэм’ер-лізе, пры тым, што тады яму было ўсяго 18 гадоў. У наступным годзе ён быў зноў аддадзены ў арэнду, на гэты раз харвацкаму «Інтэру» з горада Запрэшыч, дзе ён атрымаў званне «футбольная надзея Харватыі». Вярнуўшыся ў «Дынама» ў 2005 годзе Модрыч падоўжыў свой кантракт да 2015 года.

26 красавіка 2008 года Модрыч падпісаў папярэдняе пагадненне з англійскім клубам «Тотэнхэм», згодна з якім ігрок павінен прайсці медыцынскае абследаванне і атрымаць дазвол на працу ў Вялікабрытаніі. Асноўны кантракт разлічаны на 6 гадоў, сума трансферу склала £16,5 млн, гэта рэкордная трансферная выплата клуба, пасля куплі Дарэна Бента ў 2007 годзе.

Улетку 2011 года з’явілася інфармацыя аб зацікаўленасці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва лонданскага «Чэлсі», але «Тотэнхэм» адмовіўся прадаваць іграка ў «Чэлсі» за 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[5]. Узімку 2012 года з’явілася інфармацыя аб зацікаўленасці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва «Манчэстэр Юнайтэд», якія прапануюць за хаўбека 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

27 жніўня 2012 года Модрыч падпісаў кантракт з мадрыдскім «Рэалам» тэрмінам на пяць гадоў. Іспанскі клуб заплаціў 35 млн фунтаў стэрлінгаў за трансфер харвата.

У 2018 годзе Лука Модрыч прызнаны найлепшым іграком планеты па версіі ФІФА. У гэтым годзе ён выйграў з «Рэалам» Лігу чэмпіёнаў і ў складзе зборнай Харватыі стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў Расіі. 3 снежня 2018 года Лука Модрыч атрымаў «Залаты мяч» — прыз найлепшаму футбалісту года па версіі штотыднёвіка France Football.

Дасягненні

Харватыя «Дынама»:

Іспанія «Рэал»:

Зноскі

  1. LUKA MODRIC // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. Luka Modrić // FBref.com
  3. Luka Modric // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1172769486 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 верасня 2022.
  5. Новости на ФНК: Челси заинтересован в услугах Модрича. football.kulichki.net

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Зрыньскі Мостар
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэр Запрэшыч
Катэгорыя·Уладальнікі «Залатога мяча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Заграб
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Футбалісты Харватыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Харватыі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Задары