У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смуглевіч. Лукаш Смуглевіч (польск.: Łukasz Smuglewicz; 1709 — 26 кастрычніка 1780, Варшава) — мастак, працаваў таксама ў Галічыне. Яго род паходзіў з Жамойці. Настаўнікам быў спачатку Ян Самуэль Моцк, а пасля яго смерці — Сымон Чаховіч (з 1737 года). Пастаянна жыў у Варшаве. У 1752-1758 гадах працаваў для Яна Клеменса Браніцкага. Быў двойчы жанатым. Першая жонка — Зялінская. Другая жонка — дачка сястры Сымона Чаховіча Рэгіна Алясніцкая, з якой яны ажаніліся перад 1740 годам і мелі 10 дзяцей, з якіх пяцёра сыноў сталі мастакамі. Быў пахаваны ў крыпце касцёла рэфарматаў у Варшаве (цяпер касцёл святога Антонія Падуанскага(польск.) бел., вул. Сенатарская(польск.) бел., 31/33).
Працы