wd wp Пошук:

Лопух дуброўны

Лопух дуброўны, Лопух лясны[3] (Arctium nemorosum) — кветкавая расліна роду Лопух (Arctium) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Апісанне

Двухгадовая травяністая расліна з моцным прамастойным галінастым сцяблом вышынёй да 2 м і магутным верацёнападобным коранем. Ніжнія галіны звычайна дугападобна адагнутыя ўніз. Лісце буйное, сэрца-, яйкападобнае, тонкае, па краі расстаўлена-выемчаста-зубчастае, з доўгімі пустымі чаранкамі; зверху зялёнае, знізу слаба лямцавае, шэра-зялёнае з дробнымі рассеянымі жаўтаватымі залозкамі. Агульнае суквецце гронкападобнае; верхавінкавыя кошыкі адзіночныя або сабраны ў клубочкі па 2—6. Абгорткі большай часткай голыя, радзей злёгку павуціністыя, іх лісцікі шылападобныя, заканчваюцца кручочкамі. Кветкі трубчастыя з пурпурова-чырвоным вяночкам. Плод — падоўжная рабрыстая сямянка з ападаючым чубком.

Пашырэнне

Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, поўдзень Скандынаўскага паўвострава, Крым, Каўказ. На тэрыторыі Беларусі вядомы ў Белавежскай пушчы і яшчэ некалькіх ізаляваных лакалітэтах за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы на багатай гумусам глебе. Расце невялікімі групамі і адзінкавымі экземплярамі.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: Наука и техника, 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравыя
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL