wd wp Пошук:

Лонданская школа эканомікі і палітычных навук

Лонданская школа эканомікі і палітычных навук (англ.: The London School of Economics and Political Science, LSE) — падраздзяленне Лонданскага ўніверсітэта. Школа заснавана ў 1895 годзе. Дэвіз школы «rerum cognoscere causas», прыняты ў 1922 годзе, азначае «спазнай прычыну рэчаў».

Гісторыя

Лагатып
Навучальны кампус Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук, Хагтан-стрыт

Рашэнне стварыць школу было прынята 4 жніўня 1894 года чатырма фабіянцамі за сняданкам у Бора Фарм (Borough Farm) каля Мілфарда (графства Сурэй) — Беатрысай і Сідні Вебамі, Грэмам Уолесам і Джорджам Бернардам Шоу[1].

У 1900 годзе ЛШЭ далучылася да Лонданскага ўніверсітэта на правах факультэта эканомікі і да сённяшняга дня застаецца спецыялізаваным навучальна-даследчым інстытутам, адзіным такога роду ў Вялікабрытаніі.

Хутка развіваючыся ў наступныя гады школа размясцілася ў самым цэнтры Лондана на Клэр-Маркет і Хагтан-стрыт. У 1920 годзе першы камень у падмурак Старога будынка на Хагтан-стрыт заклаў кароль Георг V.

У гады Другой сусветнай вайны школа пераязджала часова ў Кембрыдж.

У паваенныя гады школа ўвесь час пашыралася, па-ранейшаму займаючы месца ў цэнтры Лондана паміж Лінкальнс-Ін-Філдс і Олдвіч па суседстве з Каралеўскім палацам правасуддзя.

Лонданская школа мае вялікі ўплыў, дзякуючы сваім сувязям у свеце палітыкі, бізнесу і права. Станам на люты 2009 год каля 32 % былых і дзейсны глаў дзяржавы вучыліся ці выкладалі ў ЛШЭ; 28 членаў Палаты абшчын Брытанскага парламента і 42 члены Палаты лордаў таксама вучыліся ці выкладалі ў ЛШЭ.[2]

У 1989 годзе ЛШЭ адкрыла Летнюю школу эканомікі ў Лондане, у 2004 годзе — у Пекіне.

Сучасная структура школы

Будынак Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук з боку вуліцы Олдвіч

У наш час у школе на пастаяннай аснове (full-time) навучаецца каля 9000 студэнтаў з розных краін свету (больш як са 140 за ўвесь час існавання школы), у тым ліку 32 % з Злучанага каралеўства, 19 % з краін ЕС і 49 % з іншых краін свету.

Навучальная структура ЛШЭ ўключае 23 кафедры (Departments), якія ахопліваюць шырокі спектр грамадскіх навук: эканоміка, права, сацыялогія, фінансы, бухгалтарскі ўлік, менеджмент, антрапалогія і інш.[3] Бібліятэка ЛШЭ з’яўляецца самай буйной у свеце бібліятэкай па грамадскіх навуках. Заснаваная ў 1896 годзе яна вядомая ў свеце як Брытанская бібліятэка палітычных і эканамічных навук. Фонды бібліятэкі налічваюць больш за чатыры мільёны адзінак кніг і звыш 20000 найменняў друкаваных часопісаў. Агульная даўжыня паліц, да якіх маецца свабодны доступ чытачоў бібліятэкі, складае 50 км. У бібліятэцы прадстаўлена літаратура на ўсіх асноўных еўрапейскіх мовах. Бібліятэка мае падпіску на 20000 электронных часопісаў.[2]

Лонданская школа эканомікі мае некалькі гасцініц-інтэрнатаў для студэнтаў, размешчаных у розных раёнах Лондана, як правіла, недалёка ад навучальных будынкаў.

Кіраўнікі школы

Галоўны ўваход у Лонданскую школу эканомікі і палітычных навук

Школу ўзначальвалі:

  1. 18951903 — Уільям Х’юінс
  2. 19031908 — сэр Хэлфард Макіндэр
  3. 19081919 — Уільям Пембер Рыўс
  4. 19191937 — сэр (пазней — лорд) Уільям Беверыдж
  5. 19371957 — сэр Александэр Кар—Саўндэрс
  6. 19571967 — сэр Сідні Кэйн
  7. 19671974 — сэр Вальтэр Адамс
  8. 19741984 — прафесар лорд Ральф Дарэндорф
  9. 19841989 — доктар Індрапрасад Патэль
  10. 19901996 — сэр Джон Эшуарт
  11. 19972003 — прафесар (пазней — лорд) Энтані Гідэнс
  12. 20032011 — сэр Говард Дэйвіс
  13. 20112012 — прафесар Джудзіт Рыс[en]
  14. 2012 — цяперашні час — прафесар Грэг Калхун[en]

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі

Унутры старога будынка Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук
У бібліятэцы Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, у розныя гады супрацоўнічалыя з Лонданскай школай эканомікі і палітычных навук[4]
ГодІмя лаўрэатаНамінацыя
1925Джордж Бернард ШоуЛітаратура
1950Ральф БанчПрэмія міру
1950Бертран РасэлЛітаратура
1959Філіп Ноэль-БэйкерПрэмія міру
1972Джон ХіксЭканоміка
1974Фрыдрых ХаекЭканоміка
1977Джэймс МідЭканоміка
1979Артур ЛьюісЭканоміка
1990Мертан МілерЭканоміка
1991Рональд КоўзЭканоміка
1998Амарція СенЭканоміка
1999Роберт МандэлЭканоміка
2001Джордж АкерлофЭканоміка
2007Леанід ГурвічЭканоміка
2008Пол КругманЭканоміка
2010Крыстафер ПісарыдэсЭканоміка

Гл. таксама

Зноскі

  1. LSE History на афіцыйным сайце ЛШЭ Архівавана 28 лютага 2008.. — 10.10.2008.
  2. 1 2 Пра LSE на сайце Лонданскай школы эканомікі Архівавана 28 лютага 2009.
  3. Факультэты ЛШЭ Архівавана 18 мая 2009.
  4. Nobel Prize winners(нявызн.). London School of Economics (17 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 26 ліпеня 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1895 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Эканамічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Лонданская школа эканомікі і палітычных навук
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Лонданскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Універсітэты Англіі