wd wp Пошук:

Каралеўскі судны двор

Каралеўскі суд Лондана (англ.: Royal Courts of Justice, літар. «каралеўскі судны двор») — вышэйшы грамадзянскі суд Вялікабрытаніі, які разглядае пазовы па грамадзянскіх справах. З’яўляецца судом вышэйшай інстанцыі Англіі і Уэльса.

Разглядае грамадзянскія справы, некаторыя з якіх маюць шырокі грамадскі рэзананс. Напрыклад, шлюбаразводны працэс Пола Макартні, які цягнуўся цэлых тры гады[1][2]. У сувязі з гэтым ля ўваходу ў суд можна часта ўбачыць журналістаў і тэлевізійнікаў, якія падпільноўваюць герояў скандальных навін.

Суд займае манументальны комплекс будынкаў у неагатычным стылі на вуліцы Стрэнд у цэнтры Лондана, які быў збудаваны ў 18731882 гадах па праекце былога адваката Джорджа Эдмунда Стрыта і знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай як яркі прыклад віктарыянскай архітэктуры.

Вышэйшым (вярхоўным) судом па крымінальных справах з’яўляецца суд Олд-Бейлі, размешчаны ў Лонданскім раёне Холбарн.

Зноскі

  1. Макартні заплаціць былой жонцы 24 мільёна фунтаў
  2. Клуб самотных сэрцаў. У Лондане завяршыўся шлюбаразводны працэс Крысо Макартні і Хізер Мілс

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Судовая сістэма Вялікабрытаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Збудаванні Вялікабрытаніі ў неагатычным стылі
Катэгорыя·Архітэктура Лондана
Катэгорыя·Суды паводле алфавіта