wd wp Пошук:

Леў Платонавіч Сімірэнка

Леў Платонавіч Сімірэ́нка[1] (укр.: Левко Платонович Симиренко; 18 лютага 1855 — 6 студзеня 1920[2]) — вучоны ў галіне пладаводства і памалогіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Мліеў Чаркаскага павета Кіеўскай губерні. У 1873 годзе скончыў гімназію і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Потым перайшоў на натуральны факультэт Імператарскага Наварасійскага ўніверсітэта (Адэса). У час вучобы прымаў удзел у студэнцкім рэвалюцыйным руху, быў тройчы арыштаваны. Наварасійскі ўніверсітэт скончыў у 1879 годзе[1]. На апошнім курсе ўніверсітэта Л. П. Сімірэнка абараніў дысертацыю па арганічнай хіміі і яму была прысуджана ступень кандыдата натуральных навук[2]. У 1878 годзе быў сасланы ў Краснаярск, потым — у Балаганск Іркуцкай губерні. У Краснаярску па прапанове прамыслоўца П. І. Кузняцова заняў месца яго садоўніка ў аранжарэйнай гаспадарцы, вырошчваў новую для гэтага краю раннюю гародніну, пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы, рэканструяваў гарадскі парк[2]. Пасля сканчэння ссылкі ў канцы 1886 года Л. П. Сімірэнка пераехаў у Курск, а ў 1887 годзе вярнуўся на радзіму, у Мліеў[2]. Тут ён закладвае першы ў Расіі пладовы гадавальнік і памалагічны сад[2]. У 1888—1917 гадах неаднаразова прыязджаў у Крым, дзе вывучаў прамысловае пладаводства, сартымент вырошчваемых сартоў. Пры ўдзеле Л. П. Сімірэнкі ў Крыме ў 1913 годзе была арганізавана першая ў Расійскай імперыі доследная станцыя садаводства — Салгірская памолага-садовая станцыя (цяпер Крымская доследная станцыя садаводства)[2]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Л. П. Сімірэнка жыў у Мліеве, быў прызначаны дырэктарам і навуковым кіраўніком створанага ім гадавальніка.

6 студзеня 1920 года Л. П. Сімірэнка трагічна загінуў пры нявысветленых абставінах.

Прызнанне

Памяць

У гонар Л. П. Сімірэнкі названы Інстытут памалогіі Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны, вуліцы ў Кіеве, Адэсе, Краснадары, сяле Мэдвэжэ Вушка ў Вінніцкім раёне Вінніцкай вобласці, завулак у Сімферопалі. У 1980 годзе заснавана Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Украіны за выдатныя навуковыя працы ў галіне садаводства, дэндрабіялогіі і кветкаводства. У 1996 годзе была выпушчана паштовая марка Украіны, прысвечаная Льву Платонавічу Сімірэнку.

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 6 Симиренко Лев Платонович // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чаркаскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Садаводы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ва Украіне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак