У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурэвіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Літвінаў. Леў Маркавіч Літвінаў (сапраўднае імя: Леў Маркавіч Гурэвіч; 28 красавіка 1899, Мінск — 21 сакавіка 1963, Казань) — беларускі рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1946) і Татарстана (1953).
У 1926 годзе скончыў яўрэйскую секцыю[1] Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. У 1927—1932 гадах (і ў 1942—1943) Літвінаў з’яўляўся рэжысёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Мастацкі кіраўнік (1932—1937), мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр (1943—1948)[1], рэжысёр (1948—1950)[1] Купалаўскага тэатра. У 1950 годзе пад націскам абвінавачанняў у фармалізме і касмапалітызме пакінуў тэатр[1]. У 1950—1963 гадах — галоўны рэжысёр Казанскага дзяржаўнага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В. І. Качалава.