wd wp Пошук:

Леў Аляксандравіч Мяленцьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мяленцьеў. Леў Аляксандравіч Мяленцьеў (руск.: Лев Александрович Мелентьев; 9 (22) снежня 1908, Санкт-Пецярбург — 8 ліпеня 1986, Масква) — савецкі вучоны ў галіне энергетыкі. Доктар тэхнічных навук. Прафесар. Акадэмік АН СССР (1966, член-карэспандэнт з 1960). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Біяграфія

Л. А. Мяленцьеў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1926 годзе скончыў школу № 34 у Ленінградзе, у 1930 годзе інжынерна-эканамічны факультэт Ленінградскага электрамеханічнага інстытута. З 1929 г. працаваў у Ленінградзе на энергетычных прадпрыемствах, з 1936 года ў Ленінградскім інжынерна-эканамічным інстытуце (старшы выкладчык, загадчык кафедры, намеснік дырэктара). У 1937 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў пакінуты ў Ленінградзе выконваючы абавязкі дырэктара інжынерна-эканамічнага інстытута, а ў 1942 годзе эвакуіравана ў Казань. З 1942 года Л. А. Мяленцьеў у Энергетычным інстытуце АН СССР. З 1945 г. зноў у Ленінградзе, у інжынерна-эканамічным інстытуце. У 1960 годзе Л. А. Мяленцьеў запрошаны ў Іркуцк і прызначаны дырэктарам Сібірскага энергетычнага інстытута Сібірскага аддзялення АН СССР. З 1973 года ў інстытуце высокіх тэмператур — загадчык аддзела комплексных праблем энергетыкі, Адначасова ў 1973—1985 гг. старшыня Навуковага савета па комплексным праблемам энергетыкі АН СССР, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных праблем энергетыкі АН СССР. У 1985—1986 гг. — заснавальнік і дырэктар Інстытута энергетычных даследаванняў Расійскай акадэміі навук. У 1976—1985 гг. Л. А. Мяленцьеў кіраваў падкамісіяй па энергетыцы і электрыфікацыі Міжведамаснай энергетычнай камісіі.

Памёр Л. А. Мяленцьеў 8 лістапада 1986 г. і пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Л. А. Мяленцьеву належаць навуковы працы па тэарэтычных асновах і метадах аптымізацыі структуры паліўна-энергетычнага комплексу, матэматычным мадэліраванні, аптымізацыі і кіраванню ў энергетыцы, развіццю цеплавой энергетыкі і інш. Адзін з заснавальнікаў Усходне-Сібірскага паліўна-энергетычнага комплексу СССР у раёне БрацкУсць-Ілімск—Іркуцк. Аўтар, сааўтар і адказны рэдактар 33 манаграфій і больш за 100 артыкулаў.

Член УКП(б) з 1947 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6-га і 8-га скліканняў.

Узнагароды і прэміі

Памяць

Зноскі

  1. Мелентьев Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Lev Aleksandrovič Melentʹev // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. Премия имени Г. М. Кржижановского // Сайт РАН(руск.)
  4. 1 2 3 Мелентьев Лев Александрович // Сайт Архівы РАН(руск.)
  5. 1 2 3 Леў Аляксандравіч Мяленцьеў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Памерлі 8 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДПУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»