wd wp Пошук:

Усць-Ілімск

Усць-Ілімск (руск.: Усть-Или́мск) — горад у Расіі на паўночным захадзе Іркуцкай вобласці на рацэ Ангара, адміністрацыйны цэнтр Усць-Ілімскага раёна Іркуцкай вобласці (горад у склад раёна не ўваходзіць). Горад абласнога падпарадкавання з 27 снежня 1973 года.

Горад з’явіўся дзякуючы будаўніцтву ГЭС. Першапачаткова створ будучай ГЭС павінен быў размяшчацца ў вусці ракі Ілім, буйнога прытока Ангары (прыкладна 30 км вышэй створу Усць-Ілімскай ГЭС), адсюль і назва Усць-Ілімск. Аднак пазней у якасці створу быў зацверджаны Тоўсты мыс.

Адлегласць ад Іркуцка па чыгунцы — 1280 км; па аўтадарозе — 890 км; па авіятрасе — 650 км. Адлегласць ад Брацка па аўтадарозе — 246 км.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Іркуцкай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)