Ленэ Маер-Скуманц (нар. 7 лістапада 1939, Вена) – аўстрыйская пісьменніца.
Скончыла каталіцкую гімназію Святой Уршулі ў Вене, потым вывучала германістыку і класічную філалогію. Працавала настаўніцай, потым рэдактаркай дзіцячага часопіса “Weite Welt”. З 1965 года пісьменніца-фрылансер.
Асноўную ўвага надае рэлігійнай і гістарычнай літаратуры для дзіцей і юнацтва. Таксама аўтарка радыёспектакляў, п’ес і песень (на музыку а. Готфрыда Ваноні).
Замужам, жыве з сям’ёй у Вене.
Паасобныя творы пераклаў Сяргей Шупа.