wd wp Пошук:

Леанід Фёдаравіч Крупец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крупец. Леані́д Фё́даравіч Кру́пец (нар. 18 лістапада 1956) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2007—2010). Ганаровы грамадзянін Нясвіжа.

Бiяграфiя

Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Макашы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1975 годзе брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса імя Дзяржынскага Нясвіжскага раёна. У 1975—1977 гадах служыў у Савецкай арміі. У 1983 годзе скончыў Універсітэт Сяброўства народаў імя Патрыса Лумумбы ў Маскве.

У 1983—1984 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута абароны раслін, у 1984—1985 гадах — аграномам-тэхнолагам на Гарадзейскім цукровым камбінаце. У 1985—1986 гадах быў інструктарам Нясвіжскага райкама КПБ, у 1986—1990 гадах — загадчыкам арганізацыйнага аддзела Нясвіжскага райкама КПБ.

З 1990 па 1993 год працаваў намеснікам старшыні Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў. У 1993—1998 гадах быў першым намеснікам старшыні райвыканкаму, начальнікам кіравання сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама. У 1998 годзе прызначаны старшынёй Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта. З 2002 да 2007 года займаў пасаду першага намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама. У 2007 годзе быў прызначаны памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектрам па Віцебскай вобласці.

З 7 чэрвеня 2007 па 20 мая 2010 года — старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання (2008—2012). Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, намеснікам старшыні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

4 лютага 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія, адстаўлены з гэтай пасады 13 чэрвеня 2016 года[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2004), падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пяццю юбілейнымі медалямі, двума Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква), ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага II ступені (Руская праваслаўная царква).

Зноскі

  1. Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні / БЕЛТА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Бразіліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі РУДН
Катэгорыя·Аграномы Беларусі
Катэгорыя·Асобы