wd wp Пошук:

Леанід Сямёнавіч Рашкоўскі

Леанід Сямёнавіч Рашкоўскі (9 студзеня 1937, Барысаў, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР31 мая 1994) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1955 годзе скончыў барысаўскую сярэднюю школу № 2, працаваў рознарабочым на будоўлі. У 1956 годзе паступіў вучыцца ў Віцебскі ветэрынарны інстытут на заатэхнічны факультэт. Аднак з-за цяжкай хваробы быў вымушаны спыніць вучобу на другім курсе. У 1962 годзе скончыў фельчарскае аддзяленне Барысаўскага медыцынскага вучылішча. У 1963 годзе арганізаваў і ўзначаліў літаратурнае аб’яднанне пры барысаўскай аб’яднанай газеце «Камуністычная праца». У 1972 годзе завочна скончыў чатыры курсы факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1970 года член Саюза пісьменнікаў СССР.

Творчасць

Першы верш надрукаваў у 1955 годзе (барысаўская газета «Бальшавіцкая трыбуна»). Аўтар зборнікаў вершаў «Пускай не умирают звезды» (1968), «Ливень» (1975), «Преодоление» (1979) — героі вершаў няскораныя і моцныя духам людзі, якія вераць ў свае сілы. Аўтар кніг паэзіі для дзяцей «Как пингвину шили фрак» (1970), «Почемучка» (1973), «Трубач» (1976), «На весёлай карусели» (1984).

Пераклаў на рускую мову асобныя творы П. Броўкі, С. Грахоўскага, Е. Лось, У. Нядзведскага, А. Сербантовіча.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 14 студзеня 2022.

Літаратура

Творы

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных