wd wp Пошук:

Уладзіслаў Іосіфавіч Нядзведскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нядзведскі. Уладзіслаў Іосіфавіч Нядзведскі (24 ліпеня 1929, вёска Рахавічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 17 кастрычніка 1973) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацькі загінулі ў 1943 г. У першыя пасляваенныя гады выхоўваўся ў Мікашэвіцкім дзіцячым доме, у 1948—1950 гг. працаваў там старшым піянерважатым. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Гайнаўскай сярэдняй школе на Лагойшчыне (1955—1958), працаваў на Беларускім тэлебачанні (1958—1960), у часопісе «Маладосць» (1960—1968), з 1972 г.— у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1958 г.

Творчасць

Першы верш надрукаваў у 1949 г., у рэспубліканскім друку — у 1952 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вясновыя барозны» (1958), «Запрашэнне» (вершы і паэма, 1960), «У лясной старане» (1962), «Размова з адсутнымі» (1969), аповесці «Хлопцы з другога корпуса» (1964), «Капронавыя галёшы» (гумарыстычныя апавяданні, 1964). «Начная пагоня» (апавяданні, гумарэскі, аповесць, 1966). Для дзяцей выдаў кніжку «Сто братоў і сясцёр» (вершы і паэма, 1960) і паэму «Сыны Кастрычніка» (1969). У 1976 г. выйшла «Выбранае», у 1988 г.— кніга паэзіі «Такія і думы і словы».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў