wd wp Пошук:

Леанід Іванавіч Бурак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бурак. Леанід Іванавіч Бура́к[1] (23 сакавіка 19301996) — вучоны ў галіне мовазнаўства, педагог, доктар філасофскіх навук (1980), прафесар (1982). Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі (1990)[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Кульшыно Вілейскага павета Віленскага ваяводства (зараз у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР, з 1966 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць

Займаўся даследаваннямі сучаснай беларускай мовы, яе сінтаксісам і пунктуацыяй. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, шэрагу вучэбных дапаможнікаў, артыкулаў[3]. Сааўтар акадэмічнага выдання «Граматыка беларускай мовы» (Т. 1, 1962; т. 2, 1966), падручніка «Курс сучаснай беларускай мовы: Сінтаксіс»(1959), нарматыўнага даведніка «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (1987)[3].

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 136. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  2. 1 2 Нашы выпускнікі. Бурак Леанід Іванавіч (1930-1996) // Філалагічны факультэт БДУ
  3. 1 2 Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю Леаніда Іванавіча Бурака

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Мовазнаўцы СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»